Вёска
Васькова
Васькова на карце Расіі ±
|
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Васькова.
Васькова[1] (руск.: Васьково) — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Шаталаўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Васькова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Геаграфія
Праз вёску праходзяць аўтадарогі Р120 і 66Н1451. У вёсцы на чыгуначнай лініі Смаленск — Бранск размешчаны нядзеючы прыпыначны пункт Васькова.
Зноскі