Варганы́[1] (трансліт.: Varhany, руск.: Варганы) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Порплішчанскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Порплішча Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
З 12 кастрычніка 1940 года да 24 студзеня 1958 года вёска ў складзе Грабучоўскага сельсавета[2], да 24 красавіка 1959 года — у складзе Валодзькаўскага сельсавета[3], да 29 снежня 1961 года — у складзе Крулеўшчынскага сельсавета[4].
Варганская гара захавалася ад апошняга ледавіка, які прыйшоў дзесяць тысяч год таму. Ёсць версіі, што гэта месца пахавання шведскіх жаўнераў, якія загінулі падчас Паўночнай вайны. На ёй знаходзіцца гарадішча 3-4 стагоддзяў. Вакол — курганныя могілкі. Вышыня — 232 метры над узроўнем мора. У 1920-я гады гару Варганіху маляваў Язэп Драздовіч. Пра Варганіху ёсць шмат народных паданняў.[7][8]
Ёсць паданне пра напад шведаў на вёску Варганы.[9]