Варацэ́вічы[1] (трансліт.: Varacevičy, руск.: Вороцевичи) — вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарбахскага сельсавета.
Упершыню згадвацца пад 1497 годам, калі пінскі князь Фёдар даў вёску Мацвею Грычыну, потым Варацэвічамі валодаў яго сын Война-Барыс. З 1528 года належалі Юрэвічам-Ільінічам, прыкладна з XVII ст. -- Ордам[2].
Да 1920 года ўваходзілі ў склад Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. За польскім часам вёска—цэнтр гміны. У 1940—1954 гадах цэнтр Варацэвіцкага сельсавета. Да 2013 года ўваходзіла ў склад Снітаўскага сельсавета[3].
11 сакавіка 2011 года ўказам прэзідэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области» зацверджаныя герб і сцяг вёскі[4].