Навуковыя працы па фізіцы нізкіх тэмператур, тэрмадынаміцы, тэорыі раствораў, хімічнай кінетыцы, электрахіміі. Сфармуляваў трэці закон тэрмадынамікі (тэарэма Нернста), адкрыў адну з тэрмамагнітынчых з'яў (эфект Нернста-Этынгсгаўзена). Распрацаваў дыфузійную тэорыю гетэрагенных хімічных рэакцый на мяжы падзелу фаз (1904). Атрымаў ураўненне залежнасці электроднага патэнцыялу ад тэрмадынамічнай актыўнасці ўдзельнікаў электрахімічных рэакцыі.
Нернст Вальтэр Фрыдрых Герман // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. С. 293.