Бухо́вічы[1] (трансліт.: Buchovičy, руск.: Буховичи) — аграгарадок у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, на аўтадарозе Мінск—Брэст. Уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Буховіцкага сельсавета. Цэнтр калгаса. За 12 км на паўночны ўсход ад г. Кобрын, 58 км ад Брэста.
У Буховічах працуюць млын, базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.