Бу́кча[1] (трансліт.: Bukča, руск.: Букча) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Букчанскага сельсавета.
Размешчана за 18 км на паўночны захад ад шашы Р36, за 14 на паўночны ўсход ад Дзяржынска, за 12 км на паўднёвы захад ад Тонежа. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прыбалавічы».
Вядома па пісьмовых крыніцах XVI ст. як прыватнае сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.
У ліпені 1654 года казакі, наляцеўшы на вёскі і мястэчкі Тураўшчыны, «сялян мучылі, насмерць забівалі, маёмасць іх усю забіралі, іншыя вёскі агнём палілі…» Пазней сюды прыходзіў казацкі полк нейкага Грышкі Чорнага. Чаркасы з'яўляліся тут і разам з маскоўскімі ратнікамі. У верасні 1654 года на Тураўскую і Смядынскую (ніжэй па Прыпяці) воласці напала маскоўскае войска. Паводле заявы тураўскага падстаросты Хведара Ляўковіча, чужынцы «ня толькі ў дамах сялянскіх што змаглі адшукаць забралі, але, сялян у лясах знаходзячы, некаторых насмерць пазамучвалі…» 24 верасня яны «да апошняй халупы» спалілі вёску і спустошылі дзесяткі іншых.[2]
3 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Тонежскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
3 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета.
Механічныя майстэрні, лясніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фельчарска-акушэрскі пункт, 3 крамы.