Брусні́цы звычайныя[1][2], Брусніцы[3], Брушніцы[4], Брусніца[5] (Vaccinium vitis-idaea) — зімова-зялёны кусцік, від роду Ягаднік (Vaccinium) сямейства Верасовыя.
Назва
Відавая назва vitis-idaea у перакладзе уласна азначае — «вінаградная лаза з гары Іда» (востраў Крыт). Назва vitis-idaea для брусніц упершыню прыводзіцца ў Даданеўса(руск.) (бел. і Геснера. Антычныя пісьменнікі брусніцы не згадвалі.
Сярод беларускіх назваў такія, як брусніцы, брушніца[6], брусніка, баруўка, брушніца[7], бружыніца, мучыльнік[8][9][10], брусніца, бруснічнік[11].
Біялагічнае апісанне
Кусты брусніц
Шматгадовы вечназялёны кусцік вышынёй 10—30[2][12] см з доўгім паўзучым карэнішчам, прамастойным ці ўзыходным галінастым сцяблом.
Лісце чарговае, частае, скурыстае, на кароткіх хвосціках, зваротнаяйкападобнае або эліптычнае, з суцэльнымі загнутымі краямі, бліскучае, даўжынёй 2-3 см, шырынёй да 1,5 см[12][13], зімуючае, мае на ніжняй паверхні маленькія кропкавыя ямачкі. У гэтых ямачках знаходзіцца булавападобнае ўтварэнне, у якім клеткі сценак напоўнены слізістых рэчывам, здольным паглынаць ваду. Змочваючы верхнюю паверхню ліста вада пераходзіць на ніжні бок, напаўняе ямкі і паглынаецца.
Кветкі брусніц
Кусцікі брусніцы, парасткі якой часам павінны пракладаць сабе дарогу ў гнілым пні паміж карой і драўнінай, могуць дасягаць у даўжыню аднаго метра, паміж тым як тыя калівы, якія растуць побач на зямлі, маюць звычайна вышыню ад 8 да 15 см.
Кветкі абодваполыя, правільныя, сабраныя па 10-20 шт зверху, густыя, панікаючыя гронкі[13].
Вяночак белы або бледна-ружовы, спаенапялёсткавы, званочкавы, з чатырма некалькі адхіленнымі лопасцямі. Чашачка чатырохраздзельная. Тычынак — 8. Песцік — 1. Завязь ніжняя. Вяночкі брусніц падчас цвіцення панікаюць, гэта абараняе пылок ад волкасці. У пылавіках пылок знаходзіцца ў выглядзе шчыльнай масы, але патроху пушыцца і высыпаецца порцыямі праз дзірачкі, размешчаныя на канцах пылавікоў. Цвіце ў канцы вясны — пачатку лета каля 15 дзён[13].
Пылковыя зёрны размешчаны ў тэтраэдрычных тэтрадах, маюць амаль шарападобную форму. Даўжыня палярнай восі асобнага зярна 23-30 мкм, экватарыяльны дыяметр 30-39 мкм. У абрысе круглява-трохкутныя, 42-45 мкм у дыяметры. Разоры датыкаюцца паміж сабой, даўжыня паўбаразны 13-17 мкм, шырыня 4,5-6,5 мкм; краі разор роўныя, канцы злёгку адцягнутыя, прытупленыя і накіраваны ў бок дыстальнай паверхні; мембрана разор гладкая. Экзіна покрыўная, таўшчынёй 0,7-1 мкм. Тэкстура плямістая. Пылок цёмна-шэрага колеру[13].
Плады — шарападобныя чырвоныя ці белавата-ружовыя сакавітыя салодкія ягады з прыемнай кіслінай і лёгкім гаркаватым прысмакам даспяваюць у жніўні — верасні (ураджайнасць 150—200 кг/га). Могуць трымацца пад снегам да вясны.
Распаўсюджванне і экалогія
Расце па сухіх і сырых іглічных лясах і лісцяных лясах, хмызняках, часам на тарфяных балотах у Еўрапейскай частцы Расіі, на Урале, у Сібіры і на Далёкім Усходзе, Каўказе, паўночным усходзе Казахстана[12]. У Беларусі трапляюцца па ўсёй тэрыторыі часта ў лясах, хмызняках, на высечках, мохавых балотах[12].
Ягады брусніц, якія рэзка вылучаюцца сваім чырвоным колерам на фоне зялёнай лістоты, паядаюцца жывёламі і птушкамі. Птушкі ж разносяць на вялікія прасторы непераваранае насенне і спрыяюць распаўсюджванню брусніц.
Карані брусніц густа аплецены міцэліем грыба. Ніткі грыба прымаюць глебавыя растворы з мінеральнымі рэчывамі і перадаюць іх караням брусніц.
Брусніцы вонкава падобныя на прадстаўнікоў роду Arctostaphylos.
Пчолы наведваюць кветкі, збіраючы нектар і часткова пылок.
Парасткі брусніц паражаюцца грыбком Exobasidium vaccinii. Пры гэтай паразе сцябло і лісце скручваюцца і атрымліваюць бледна-ружовую афарбоўку. Здалёк такія парасткі здаюцца дзіўнымі кветкамі і рэзка вылучаюцца на фоне здаровых зялёных кустоў брусніцы. Часта з прычыны паразы грыбком Melampsora goeppertiana сцёблы даўжэюць, скручваюцца і даюць ўражанне венікаў, а лісты кароцяцца, ніжнія з іх ператвараюцца ў лускавінкі.
Ужыванне
Ягады спажываюць свежыя і мочаныя[2] (залітыя вадой ягады захоўваюцца да вясны, бо ўтрымліваюць натуральны кансервант — бензойную кіслату); выкарыстоўваюць у кандытарскай прамысловасці, для квашання капусты. З ягад гатуюць варэнне (у тым ліку з яблыкамі, грушамі), джэм, павідла, марынады, кісель, морс, пасцілу, начынку для цукерак і пірагоў. З брусніц таксама робяць узвары, настойваюць на гатаванай астуджанай вадзе з цукрам і мёдам ці віно. Лісце выкарыстоўваюць як сурагат гарбаты. Даўней нарыхтоўка ягад у запас мела вялікае гаспадарчае значэнне: брусніцы парылі ў гаршках, ссыпалі ў кадушкі і бочкі, дадаючы прыправы; з іх рабілі сок, сіроп, павідла (на мёдзе) і іншыя.
У скандынаўскіх краінах папулярнае бруснічнае варэнне ў якасці гарніру да мясных страў. Такі ж ужытак мелі і ў беларускай кулінарыі: да смажаніны брусніцы запякалі ў гаршках або варылі ва ўласным саку.
У навуковай медыцыне ў якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюцца лісце (лац.: Folium Vitis idaeae) — яго адвар і настой ўжываюцца як дэзінфікуючы, супрацьгніласны і мачагонны сродак — і парасткі брусніц (Cormus Vitis idaeae). Нарыхтоўваюць сыравіну увесну да красавання, пакуль бутоны яшчэ зялёныя, і ўвосень пры поўным паспяванні пладоў. Лісце абскубваць з куста або зразаюць парасткі і сушаць на гарышчы, пад падстрэшкамі або ў сушылках пры тэмпературы 35-40 °C. Захоўваюць у сухім, добра праветраным памяшканні. Тэрмін прыдатнасці сыравіны 3 гады[15].
З прычыны таго, што ў брусніцах знойдзены арбуцын (антысептыкмочавыводных шляхоў), пры лячэнні растройстваў мочавыводнай сістэмы выкарыстоўваюць выцяжку з сухіх лісцеў (але пры няправільным дазаванні такая выцяжка можа выклікаць атручванне)[16].
Культываванне
Звесткі пра першыя спробы культывавання брусніц ставяцца да 1745 года. У Цэнтральным гістарычным архіве Санкт-Пецярбурга ёсць указ Лізаветы Пятроўны, у якім загадваецца ў Царскім садзе «партери убирать брусницею и бушбомами», а таксама ўказ 1765 года Канцылярыі ад будынкаў, у якім прадпісваецца майстру Фоку адшукаць спосабы обсадить ў Пецяргофе, у Манплізе і ля Шахматнай гары замест бушбома «от бываемых великих морозов вызябает».
Але сапраўдныя работы па акультурванню брусніц пачаліся ў 1960-я гады у ЗША, ФРГ, Швецыі, Галандыі, Фінляндыі, Польшчы. У ФРГ у 1994 годзе было створана 40 га бруснічных плантацый, распрацаваны поўны комплекс машын для вырошчвання і ўборкі ўраджаю. У 1960—1970 годы спажыўкааперацыя БССР нарыхтоўвала ў год 2,6-3,4 тыс. т. ягад, але к канцу 1970-х гэта колькасць упала да 0,32-1,8 тыс. т. ягад[17]. Стала актуальным пытанне пра ўвядзенне брусніц у культуру. У 1980-я гады культурныя плантацыі брусніцы былі закладзеныя ў Беларусі, Літве, Расіі. У параўнанні з дзікімі зараснікамі, ураджайнасць ягад на культурных плантацыях вышэй у 20-30 разоў. З адной соткі можна атрымліваць 50-60 кг ягад штогод.
У культуры і мастацтве
І дрогне снег пухлы, зярністы, Бяжыць ад камля. Бруснічніка ліст урачыста Выносіць зямля.
↑Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
↑Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
↑Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
↑ абвгдМитюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г.Брусника // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 29-31. — 200 с. — 130 000 экз.
↑ абвгдБурмистров А. Н., Никитина В. А. Медоносные растения и их пыльца: Справочник. — М.: Росагропромиздат, 1990. — С. 23. — 192 с. — ISBN 5-260-00145-1.
↑Сербин А. Г. и др. Медицинская ботаника. Учебник для студентов вузов. — Харьков: Изд-во НФаУ: Золотые страницы, 2003. — С. 149. — 364 с. — ISBN 966-615-125-1.
↑Вермейлен, Нико. Полезные травы. Иллюстрированная энциклопедия: Пер. с англ. Б. Н. Головкина. — М.: Лабиринт Пресс, 2002. — С. 298—299. — 320 с. — ISBN 5-9287-0244-2.
↑Мезян П. С. Экономика и организация заготовок дикорастущих плодов, ягод и грибов. — Мн., 1978.