У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У маі—лістападзе 1942 года ва ўрочышчы Бронная Гара гітлераўцы загубілі больш за 50 тысяч чал. У ліку ахвяр амаль усё насельніцтва Бярозы, грамадзяне некаторых еўрапейскіх краін, каля тысячы жыхароў самой Броннай Гары, знішчаныя як непажаданыя сведкі. Каб схаваць сляды сваіх злачынстваў, у сакавіку 1944 года нямецкія карнікі прыгналі 100 вязняў, якія 2 тыдні раскопвалі і палілі трупы, а потым самі былі расстраляны і спалены. У наваколлі дзейнічалі партызаны.
У 1945 годзе працавалі лесапілка, мэблевая арцель «Кастрычнік», з 1948 года кузня. Паводле перапісу 1959 годзе пасёлак і чыгуначная станцыя (1 будынак). Працавалі мэблевы ўчастак Бярозаўскага завода металаканструкцый, смолашкіпінарны завод (заснаваны ў 1865), лясніцтва, сярэдняя і муз. школы, 2 клубы, 2 бібліятэкі, дзіцячы сад і яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, З магазіны. Многія жыхары працавалі ў калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка».
У 1994 годзе пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю завод «Гідрашклоізол» з вытворчай магутнасцю 400 тыс. м² і гідрашклаізолу штогод — першая ў Беларусі вытворчасць бітумнапалімерных, дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў.
Інфраструктура
Працуюць сярэдняя школа, клуб, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, 3 магазіны.
Абеліск, пастаўлены на ўшанаванне памяці ахвяр фашысцкага тэрору (1978, адноўлены ў 1994).
Мемарыяльная дошка на будынку чыгуначнай станцыі, устаноўленая ў гонар аперацыі «рэйкавая вайна», якую партызаны брыгад імя Свярдлова і Дзяржынскага правялі ў жніўні 1943 года.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бро́нна Гара́