Борная кіслата (Acidum boricum) (артаборная кіслата) — слабая неарганічная кіслата, якая мае хімічную формулу H3BO3.
Уяўляе сабой бескаляровае крышталічнае рэчыва ў выглядзе лускавінак без паху, мае слаістую трыклінавую рашотку, у якой малекулы кіслаты злучаныя вадароднымі сувязямі ў плоскія пласты, пласты злучаны паміж сабой міжмалекулярнымі сувязямі (d = 0,318 нм).
Метаборная кіслата (HBO2) таксама ўяўляе сабой бясколерныя крышталі. Яна існуе ў трох мадыфікацыях — найбольш устойлівай γ-НВО2 з кубічнай рашоткай, β-НВО2 з монакліннай рашоткай і α-НВО2 з рамбічнай рашоткай.
Выкарыстанне
У медыцыне — як самастойны дэзінфікуючы сродак для дарослых, а таксама ў выглядзе 2 %-га раствора — для прамывання скуры пасля траплення шчолачаў. Выкарыстанне борнай кіслаты ў якасці антысептычнага сродку для дзяцей, а таксама цяжарных і кормячых жанчын забаронена.