Бендэ́р[3] (малд.: Bender [бендэр], укр.: Бендери [бэндэры]; ад перс.: гавань, прыстань) — горад у Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы (Малдова), мае статус горада рэспубліканскага падпарадкавання ПМР. Насельніцтва 103,6 тысяч чалавек (2005), з якіх рускія складаюць 43,3 %, украінцы 18 %, малдаване 25,2 %, балгары 3,1 % і іншыя. Заснаваны 8 кастрычніка 1408 года. Плошча 97,29 км².
Знаходзіцца на правым беразе ракі Днестр. Чыгуначны вузел. З Ціраспалем звязаны тралейбуснай лініяй даўжынёй 33,3 км. Буйны прамысловы цэнтр ПМР.
Падчас Прыднястроўскага канфлікту 1992 года ў горадзе вяліся маштабныя баявыя дзеянні, Бендэр падвергнуўся моцным разбурэнням. Больш за 80 тысяч жыхароў сталі ўцекачамі, каля паўтары тысячы жыхароў было забіта і паранена.