Барбарова (Пухавіцкі раён)

Вёска
Барбарова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
кан. XVIII ст.
Ранейшыя назвы
Барбараў
Насельніцтва
  • 13 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244840005
Барбарова на карце Беларусі ±
Барбарова (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Барбарова (Пухавіцкі раён)
Барбарова (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Барбарова (Пухавіцкі раён)

Барбаро́ва[1] (трансліт.: Barbarova, руск.: Барбарово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 32 км на захад ад Мар’інай Горкі, 84 км ад Мінска, 35 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы, на аўтадарозе Р69 СмалявічыШацк.

Назва

Назва паходзіць ад уласнага імя Барбара. Верагодна, ад імя дачкі Юзафа Прозара, якая валодала фальваркам пасля бацькі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя

Медальён з выявай Юзафа Прозара, заснавальніка Барбарова. Фрагмент карціны Францішка Смуглевіча «Партрэт радзіны Прозараў[d]» (1789)

Фальварак Барбараў пры гасцінцы з Сяргеевічаў да Шацка заклаў у XVIII ст. Юзаф Прозар, ваявода віцебскі[2]. Уваходзіў у склад Менскага павета Вялікага Княства Літоўскага, належаў да дамена Сяргеевічы. Юзаф Прозар з жонкай Аляксандрай з Заранкаў мелі дзвюх дачок: Барбару і Ружу. Фальварак Барбараў і іншыя дамены Сяргеевічаў у спадчыну атрымала Барбара (гл. Сяргеевічы).

Па Другім падзеле Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі, у складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У 1863 годзе фальварак падзелены паміж дворскай службай[2]. У 1888 годзе адкрытая школа граматы, у 1890 годзе вучылася 14 хлопчыкаў.

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. Была спаленая частка вёскі і забітыя 10 яе жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4]. 28 траўня 2013 года вёска перададзеная з ліквідаванага Праўдзінскага пассавета ў склад Навапольскага сельсавета[4].

Насельніцтва

  • 1897 год — 8 двароў, 69 жыхароў
  • 1908 год — 8 двароў, 50 жыхароў
  • 1917 год — 12 двароў, 73 жыхары
  • 1940 год — 18 двароў, 88 жыхароў
  • 1960 год — 68 жыхароў
  • 1999 год — 24 жыхары
  • 2002 год — 12 двароў, 18 жыхароў
  • 2010 год — 16 жыхароў
  • 2012 год — 9 гаспадарак, 11 жыхароў
  • 2019 год — 13 жыхароў

Спіс вуліц

  • Цэнтральная вуліца[5]

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Jelski A. 1900, с. 84.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  4. а б «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 20 лютага 2020.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!