Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Бавоўнік

Бавоўнік

Gossypium hirsutum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gossypium L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21709
NCBI  3633
EOL  61160
GRIN  g:5113
IPNI  25887-1

Бавоўнік (Gossypium) — род кветкавых раслін сямейства мальвавых.

Апісанне

Гэта вельмі разгалінаваныя травы ці кусты да 1,5—2 м вышынёй, часам амаль дрэвападобныя.

Лістаразмяшчэнне чарговае, лісты 3-, 5-пальчаталопасцевыя, чаранковыя. Бабоўнік мае два віды галін: роставыя і пладовыя. Роставыя галіны монападыяльныя, пладовыя — сімпадыяльныя і пакарочаныя. Кожная пладовая галіна заканчваецца кветкай, а з бакавой пупышкі, якая ляжыць ніжэй за першую кветку, фарміруецца другая кветка і г. д.

У аснове кожнай кветкі знаходзіцца «вонкавая трохлістая чашачка» з калякветных лісцікаў. Сапраўдная чашачка зрослалістая, пяцілопасцевая. Пяць пялёсткаў афарбаваны ў светла-крэмавы ці жоўты колер. Тычынкі знешняга круга рэдукаваныя. З пяці бугаркоў унутранага круга андрацэя шляхам расшчаплення тычынкавых ніцей утвараецца трубачка. Гінецэй з 5 пладалісцікаў, завязь верхняя з адзіным слупком і лопасцевым рыльцам. Плод — шматнасенная каробачка.

Кожнае семя пакрыта валаскамі па 25-30 мм. З гэтых валаскоў атрымліваюць вату, вацін, вырабляюць тканіну паркаль. З насення атрымоўваюць баваўняны алей.

Вырошчванне

Хмызняковыя формы разводзяць толькі ў тропіках. Баваўнаводства ў краінах СНД базіруецца на аднагадовай культуры бавоўніку.

Культура бавоўніку вядома з глыбокай старажытнасці (Індыя, Кітай). Першапачаткова бавоўнік вырошчвалі як шматгадовую расліну. Прасоўванне бавоўніку ў субтропікі звязана з адборам хуткаспелых і аднагадовых форм. Выведзена шмат сартоў бавоўніку з аднагадовых формаў. Каля 70 % сусветнай вытворчасці валакна прыходзіцца на бавоўну. У культуру ўведзена 5 відаў бавоўніку. Сярод іх вылучаюцца сарты «ўпланд» — з тонкім і доўгім валакном (70 % плошчы), а таксама «гуза» ці «каракоза» — з кароткім і грубым валакном.

Мерай барацьбы з ападаннем завязей бавоўніку з’яўляецца яго чаканка ў фазе бутанізацыі: выдаляюць усе роставыя бакавыя парасткі і пупышкі, размешчаныя ніжэй, чым першая пладовая галіна, а затым, пасля ўтварэння жаданага ліку пладовых галін, прышчэпліваюць галоўнае сцябло.

Зноскі

Літаратура

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya