Ахемені́ды — дынастыя цароў Старажытнай Персіі (558—330 да н.э.).
Вядзе пачатак ад Ахемена, правадыра саюза персідскіх плямёнаў. Нашчадак Ахемена Кір II Вялікі, які кіраваў (558—530) у Парсе і Аншане (Паўночны Элам), заснаваў велізарную Персідскую імперыю, якая аб’яднала большасць краін Блізкага і Сярэдняга Усходу. У 330 да н.э. пад ударамі арміі Аляксандра Македонскага дзяржава Ахеменідаў спыніла існаванне.
У беларускай гістарычнай традыцыі ахеменідских цароў прынята зваць грэчаскімі варыянтамі іх імёнаў. У спісе апроч гэтых агульнапрынятых элінізаваных формаў прыведзены арыгінальныя персідскія імёны.