імперыя |
Эраншахр |
|
|
Герб |
Сцяг |
|
|
224 — 652
|
Сталіца |
Ктэсіфон |
Мова(ы) |
сярэднеперсідская, таксама арамейская |
Афіцыйная мова |
Middle Persian[d], Parthian[d], кайнэ і арамейскія мовы |
Рэлігія |
зараастрызм, таксама хрысціянства, маніхейства |
Плошча |
|
Насельніцтва |
іранцы, армяне, яўрэі, арабы, асірыйцы, грузіны |
Форма кіравання |
феадальная манархія[d] і манархія |
Пераемнасць |
< Парфянскае царства |
Арабскі халіфат > |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяржава Сасані́даў — дзяржава на Блізкім і Сярэднім Усходзе на тэрыторыях сучасных Ірана, Афганістана, Ірака, Каўказскай Албаніі, большай часткі Азербайджана, Арменіі і Грузіі. Існавала з 224 па 651 год. Кіравалася дынастыяй Сасанідаў.
Найбольшага росквіту імперыя дасягнула пры Хасрове I Анушырване, найбольшага (але кароткачасовага) пашырэння межаў у кіраванне Хасрова II Парвіза (Абарвеза, Апарвеза, «Пераможнага») — унука Хасрова I Анушырвана і сына Армізда III, і ўключала землі цяперашніх Ірана, Ірака, Азербайджана, Арменіі, Афганістана, усходнюю частку сучаснай Турцыі і часткі цяперашніх Індыі, Сірыі, Пакістана; часткова тэрыторыя сасанідскай дзяржавы захоплівала Каўказ, Цэнтральную Азію, Аравійскі паўвостраў, Егіпет, землі цяперашніх Іарданіі, Ізраіля і Палесціны, пашырыўшы Сасанідскі Іран (хоць і кароткачасова) амаль да межаў дзяржавы Ахеменідаў.
У сярэдзіне VII стагоддзя імперыя Сасанідаў была знішчана і паглынута Арабскім халіфатам.
Гістарычны нарыс
Заснавана Ардашырам I, які ў 224 знішчыў Парфянскае царства і ў 226/227 каранаваўся царом у г. Ктэсіфон, які зрабіў сталіцай дзяржавы. Яго сын Шапур I (239—272) далучыў да дзяржавы Сасанідаў вялікія вобласці на захадзе і ўсходзе ад Ірана, вёў паспяховыя войны супраць Рымскай імперыі. Дзяржаўнай рэлігіяй стаў зараастрызм, жрацы якога (магі) аказвалі вялікі ўплыў на дзяржаўныя справы, асабліва з часоў Шапура II (309—379). У канцы V ст. дзяржава Сасанідаў вяла барацьбу з эфталітамі, у бітве з якімі загінуў цар Пероз (459—484). Востры сацыяльны крызіс часоў кіравання Кавада I (488—496 і 499—531) выклікаў маздакіцкі рух. Пры Хасрове I Анушырване (531—579) унутранае становішча стабілізавалася, краіна падзелена на 4 вобласці: Харасан, Азербайган, Німруз і Харабаран (Месапатамія); усталяваўся падзел грамадства на саслоўі, прывілеяванае становішча сярод якіх займалі магі і воіны (азаты). Пры Хасрове II Парвізе (591—628) дзяржава Сасанідаў вяла вайну з Візантыйскай імперыяй (602—628), захапіла Сірыю, Палесціну, Егіпет, большую частку Малой Азіі, але потым сасанідскія войскі пацярпелі паражэнне, і ўсе заваяванні былі страчаны. Вайна знясіліла дзяржаву Сасанідаў напярэдадні арабскіх заваяванняў. Арабы разбілі войскі Сасанідаў у бітвах пры Кадысіі (637) і Нехавендзе (642). Са смерцю цара Ездэгерда III (632—651/652) дзяржава Сасанідаў спыніла існаванне, а яе землі ўвайшлі ў склад Арабскага халіфата.
Гаспадарка
Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, рамёствы. Вёўся гандаль з Кітаем, Індыяй, краінамі Міжземнамор'я.
Літаратура
Спасылкі