Арно Аруцюнавіч Бабаджанян (арм.: Առնո Հարությունի Բաբաջանյան; 22 студзеня 1921, Ерэван — 11 лістапада 1983) — армянскі кампазітар, піяніст. Народны артыст Арменіі (1962), Народны артыст СССР (1971).
Скончыў Ерэванскую кансерваторыю ў 1947 годзе, Маскоўскую кансерваторыю ў 1948 годзе. Аўтар «Гераічнай балады» для фартэпіяна з аркестрам (1950), фартэпіянага трыа (1952), санаты для скрыпкі і фартэпіяна (1959), канцэрта для віяланчэлі (1962), 2 струнных квартэтаў, твораў для фартэпіяна, у тым ліку «6 карцін» (1965), эстрадных песень (найбольш папулярныя «Песня першага кахання», «Не спяшайся», «Загадай жаданне», «Лепшы горад зямлі»), музыкі для спектакляў і кінафільмаў. Сталінская прэмія (1951). Дзяржаўнай прэміі Арменіі (1967, 1983).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|