Эстрада (ад фр.: estrade: «падмосткі, памост») — першапачаткова разнавіднасць падмосткаў для выступленняў. Цяпер гэты тэрвін таксама азначае від сцэнічнага мастацтва малых формаў пераважна папулярна-забаўляльнага напрамка, такіх, як спеў, танец, цырк на сцэне, ілюзіянізму, размоўны жанр, пародыя, клаўнада.
Артыстаў, якія выступаюць у эстрадным жанры, называюць артыстамі эстрады, эстраднымі артыстамі.
Як від культурна-эканамічнай дзейнасці эстрада з'яўляецца састаўной часткай шоў-бізнэсу.