Аранжавы карлік

HD 69830, сістэма аранжавага карліка ва ўяўленні мастака

Аранжавы карлік — зорка галоўнай паслядоўнасці спектральнага класа K і класа свяцільнасці V. Гэта зоркі, якія займаюць прамежкавае становішча паміж чырвонымі карлікамі галоўнай паслядоўнасці класа M і жоўтымі карлікамі класа G. Аранжавыя карлікі маюць масы ад 0,5 да 0,8 сонечных мас і эфектыўную тэмпературу 3900-5200 K[1].

Сярэдняя свяцільнасць аранжавых карлікаў — ад 0,1 да 0,6 сонечных свяцільнасцей. Тыповыя аранжавыя карлікі — Альфа Цэнтаўра B і Эпсілон Індзейца.

Цікавасць для навукі

Аранжавыя карлікі ўяўляюць цікавасць у пошуку пазаземных цывілізацый (SETI), паколькі яны стабільныя на галоўнай паслядоўнасці 15—30 мільярдаў гадоў (гэта ў 1,5-3 разы даўжэй за падобны тэрмін для такой зоркі, як Сонца). Прычынай гэтага з'яўляецца больш поўнае за Сонца расходаванне вадароду, а таксама меншая свяцільнасць. Гэтыя фактары спрыяюць падтрыманню пастаянных умоў пры фарміраванні планет і жыцці на планетах. Пасля галоўнай паслядоўнасці аранжавыя карлікі таксама пашыраюцца да чырвонага гіганта і скідваюць абалонкі з утварэннем белага карліка, але гэтыя працэсы адбываюцца значна больш павольна, чым на Сонцы. Акрамя таго, улічваючы ўзрост Сусвету (13 мільярдаў гадоў), ніводны аранжавы карлік яшчэ не паспеў стаць чырвоным гігантам.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Empirical bolometric corrections for the main-sequence, G. M. H. J. Habets and J. R. W. Heintze, Astronomy and Astrophysics Supplement 46 (November 1981), pp. 193—237.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!