Вуглава́я ско́расць[4][5], ці вуглава́я ху́ткасць — фізічная велічыня, якая характарызуе, наколькі хутка змяняецца вугал павароту цела пры яго вярчэнні. Кажучы больш фармальна, вуглавая скорасць — гэта вытворная вугла павароту па часе:
Пры павароце пункта, які рухаецца па акружнасці з радыусам R, на вугал яго перамяшчэнне складае:
Такім чынам, пры вярчэнні кожны пункт цела мае сваю скорасць, якая залежыць ад яго адлегласці R ад воcі вярчэння. У той жа час, вуглавая скорасць усіх пунктаў (для абсалютна цвёрдага цела) аднолькавая.
Вуглавая скорасць можа разглядацца як вектар, які накіраваны ўздоўж восі вярчэння так, што калі глядзець у напрамку вектара, то вярчэнне адбываецца па гадзіннікавай стрэлцы. Вектар вуглавой скорасці належыць да псеўдавектараў.
Вектар вуглавой скорасці можна вызначыць наступным чынам:
дзе — вектар радыуса, накіраваны ад цэнтра акружнасці да матэрыяльнага пункта.