Аперацыя «Айдэр» |
---|
Асноўны канфлікт: Эфіопа-эрытрэйская вайна |
Будынак паветранай гавані Асмэры. |
Дата |
29 мая 2000 |
Месца |
Міжнародны аэрапорт Асмэра (руск.) (бел. |
Вынік |
аб’ект атрымаў значную шкоду |
Праціўнікі |
|
Сілы бакоў |
|
Страты |
страт няма
|
знішчаны дыспетчарская вышка аэрапорта і сховішча авіяцыйнага паліва, пашкоджанні атрымалі УПП і сістэма энергазабеспячэння
| |
|
Аперацыя «Айдэр» — умоўная назва авіяцыйнай атакі ВПС Эфіопіі (руск.) (бел. на Міжнародны аэрапорт Асмэра (руск.) (бел. падчас эфіопа-эрытрэйскай вайны 1998—2000 гадоў. Аб’ект адначасова быў і грамадзянскім, і ваенным аэрадромам.
Перадгісторыя
5 чэрвеня 1998 года эрытрэйскія самалёты MB-339 (італ.) (бел. атакавалі эфіопскі горад Мэкэле. Пад ударам авіяцыі апуніліся адміністратыўныя будынкі, аэрадром, а таксама пачатковая школа Айдэр. Ва ўстанове адукацыі загінулі 53 грамадзянскія асобы[1].
12 мая 2000 года Узброеныя сілы Эфіопіі пачынаюць буйную наступальную аперацыю, падчас якой эрытрэйцы церпяць сур’ёзнае паражэнне. Яны, у сувязі з поспехамі праціўніка, пагадзіліся сесці за стол перамоваў[2]. Бакі дамовіліся сустрэцца 29 мая ў горадзе Алжыр.
Паветраны налёт
29 мая, у дзень пачатку мірных перамоваў у Алжыры, ВПС Эфіопіі — відавочна з мэтай узмацніць пазіцыі сваёй дэлегацыі — нанеслі ўдары па эрытрэйскіх гарадах Асмэра, Масауа (тыгр.) (бел. і Мэндэфэра (англ.) (бел..
Каля поўдня чатыры эфіопскіх МіГ-23 раптам з’явіліся ў паветранай прасторы над авіябазай і міжнародным аэрапортам у Асмэры. Першым жа ракетным залпам яны пабілі дыспетчарскую вышку, якая ахуталася дымам і пазней цалкам выгарэла. Выканаўшы разварот машыны разбіліся па парах. Адна «двойка» атакавала стаянкі ваенных самалётаў і верталётаў. У гэты час на іх знаходзіліся не менш аднаго МіГ-29УБ і адзін Мі-35. Аднак бетонныя капаніры абаранілі авіятэхніку ад аскепкаў, нягледзячы на тое, што касеты ляглі даволі блізка. Тым часам другая пара скінула бомбы на комплекс будынкаў авіябазы.
У выніку налёту цалкам згарэла сховішча авіяцыйнага паліва, полымя ахапіла частку стаянак самалётаў і верталётаў. Пашкоджанні атрымалі УПП і сістэма энергазабеспячэння. Эрытрэйцы паднялі наўздагон адзін ці два МіГ-29, але не змаглі перахапіць самалёты праціўніка.
Рэакцыя
Як заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Эфіопіі генерал-лейтэнант Цадкан Гебрэтэнсэй, удар быў нанесены з мэтай «вывесці з гульні ВПС Эрытрэі (руск.) (бел.».
Выконваючы абавязкі афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Філіп Г. Рыкер заклікаў эфіопаў надалей устрымацца ад авіяўдараў, у тым ліку — па аэрапорце Асмэры, паколькі праз апошні ідзе асноўны паток гуманітарнай дапамогі Эрытрэі.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура