Эфіопа-эрытрэйскі канфлікт 1998—2000 гадоў адбыўся за кантроль над спрэчнымі памежнымі тэрыторыямі. Падзеі пачаліся з уварвання эрытрэйскай арміі на эфіопскую тэрыторыю, чаму папярэднічаў інцыдэнт у пагранічным пасёлку.
У канцы вайны Эрытрэя апынулася на мяжы катастрофы: праціўнік правёў паспяховае наступленне спачатку ў захопленых эрытрэйцамі раёнах Эфіопіі, а затым непасрэдна ў эрытрэйскіх правінцыях. Афіцыйная Асмэра пагадзілася сесці за стол перамоваў, якія пачаліся 29 мая[1]. 18 чэрвеня бакі спынілі баявыя дзеянні і дамовіліся аб усёабдымным мірным пагадненні[2].
Пагадненне
У снежні бакі канфлікту сустрэліся для падпісання канчатковай дамовы. У дакуменце краіны абяцалі:
Спыніць баявыя дзеянні і пагадзіцца ўстрымлівацца ад пагрозы або прымянення сілы.
Паважаць і цалкам выконваць палажэнні пагаднення аб спыненні баявых дзеянняў, падпісанага 18 чэрвеня 2000 года.
Вызваліць і рэпатрыяваць усіх ваеннапалонных і ўсіх іншых затрыманых асоб.
Забяспечыць гуманнае абыходжанне з грамадзянамі адзін аднаго і асобамі нацыянальнага паходжання адзін аднаго на іх адпаведных тэрыторыях.
Вырашыць тэрытарыяльную спрэчку праз міжнародны суд[2].
У пагадненні прапісвалася стварэнне трох камісій, якія бы дапамаглі ўрэгуляваць усе спрэчкі паміж дзяржавамі. Так, на падставе дагавора, пачалі сваю дзейнасць камісія па ўстанаўленні мяжы (для дэмаркацыі граніцы), камісія па прэтэнзіях (для ацэнкі патрабаванняў аб кампенсацыі шкоды, нанесенай вайной), а таксама незалежны і бесстаронні орган, прызначаны Генеральным сакратаром ААН для расследавання пачатку канфлікту[3][4].
Пасля вайны ў памежжы быў размешчаны міратворчы кантынгент ААН. Місія мела на мэце пераадоленне наступстваў эфіопа-эрытрэйскага ўзброенага канфлікту і нармалізацыю ўзаемаадносін дзвюх дзяржаў. У складзе міжнародных сіл налічвалася 4 200 чалавек, у тым ліку 3 900 вайскоўцаў, 90 штабных афіцэраў і 210 ваенных назіральнікаў. Разгортванне пачалося ў верасні 2000 года і было завершана ў студзені. Згортванне місіі адбылося ў 2008 годзе[5].
У гэты час міждзяржаўны канфлікт з фазы адкрытага супрацьстаяння перайшоў у закрыты. Бакі перанеслі акцэнт з хуткага ўрэгулявання на доўгатэрміновае рэгуляванне. Выкананне пытання аб заканчэнні тэрытарыяльнай спрэчкі зацягвалася[6]. Міжнародны арбітраж абавязаў бакі падзяліць спрэчную тэрыторыю прыкладна пароўну, але пасёлак Бадмэ, сімвал вайны, пакінуць за эрытрэйцамі[7].
9 ліпеня2018 года ў Асмэры прэм’ер Эфіопіі Абій Ахмед Алі і прэзідэнт Эрытрэі Ісаяс Афеворкі падпісалі мірнае пагадненне, па якім спрэчныя тэрыторыі пераходзілі эрытрэйцам. Краіны дамовіліся аб аднаўленні дыпламатычных адносін, супрацоўніцтве ў сферы палітыкі, эканомікі, культуры і бяспекі. Падпісанне дакумента азнаменавала заканчэнне стану вайны паміж дзяржавамі[8][9][10][11].
Зноскі
↑Коновалов И.П. Войны Африканского Рога. — Пушкино: Центр стратегической конъюнктуры, 2014 — 192 с. ISBN 978-5-906233-77-6.
↑ аб"Horn peace deal: Full text". BBC News [брытанская англійская]. 2000-12-11. Архівавана з арыгінала 1 November 2019. Праверана 2021-12-30.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (спасылка)
↑Greppi, Edoardo; Poli, Ludovica (2021), de Guttry, Andrea; Post, Harry H. G.; Venturini, Gabriella (рэд-ры), "The 2000 Algiers Agreements", The 1998–2000 Eritrea-Ethiopia War and Its Aftermath in International Legal Perspective: From the 2000 Algiers Agreements to the 2018 Peace Agreement(англ.), The Hague: T.M.C. Asser Press, pp. 67–88, doi:10.1007/978-94-6265-439-6_4, ISBN978-94-6265-439-6
↑Наталья Пискунова. Две стороны одного конфликта : Эфиопия и Эритрея в противостоянии 1998—2000 годов // Космополис : журнал. — № 1(15). — Весна 2006. — с. 148—154.