Англійская футбольная ліга (англ.: English Football League, EFL) — прафесійная футбольная ліга, у якую ўваходзяць клубы Англіі і, часткова, Уэльса. З’яўляецца часткай «піраміды» чэмпіянату Англіі па футболе.
Самыя моцныя клубы Лігі па выніках сезону пераходзяць у англійскую Прэм’ер-лігу, у сваю чаргу самыя слабыя клубы Прэм’ер-лігі па выніках сезону адпраўляюцца ў Англійскую футбольную лігу.
Да 2016 года ліга была вядомая як Футбольная ліга (англ.: The Football League).