З 1968 па 1972 гады працаваў хімікам, тэхнолагам Бабруйскага фанерадрэваапрацоўваючага камбіната, начальнікам цэнтральнай лабараторыі Бабруйскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб'яднання.
З 1975 па 1982 гады — дырэктар Бабруйскай мэблевай фабрыкі імя Халтурына Бабруйскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб'яднання, з 1981 па 1985 гады — генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання «Бабруйскдрэў» імя 60-годдзя БССР.
Затым працаваў першым намеснікам, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, старшынёй Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і паслугах насельніцтву, старшынёй Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, памочнікам прэзідэнта Беларусі.
З 24 верасня2001 года прызначаны міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь[1].
21 лютага2005 года вызвалены ад пасады Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь і прызначаны Кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].
10 студзеня2008 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.[3]