З 2011 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». У сезоне 2013 стаў праходзіць і ў асноўны склад каманды. Дэбютаваў за «Мінск» у Вышэйшай лізе 7 ліпеня 2013 года ў матчы з «Нёманам» (2:0). 6 кастрычніка 2013 года забіў свой першы гол за «Мінск», усталяваўшы канчатковы лік у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:1).
У міжсезонні 2013/14 гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», але сезон 2014 пачаў у дублі «Мінска». У маі 2014 года быў пераведзены ў «Мінск-2», у яго складзе правёў у Першай лізе 25 матчаў і забіў 4 галы.
Пасля сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і ў студзені 2015 года Алег вярнуўся ў склад «Мінска»[4]. У сезоне 2015 здолеў замацавацца ў асноўным складзе мінскай каманды на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У сезоне 2016 звычайна выступаў у якасці левага паўабаронцы, а ў сезоне 2017 выкарыстоўваўся на розных пазіцыях у цэнтры поля.
У студзені 2019 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[5]. У складзе гродзенскай каманды стаў іграком асновы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман»[6] і неўзабаве вярнуўся ў «Мінск», падпісаўшы аднагадовы кантракт[7]. Замацаваўся ў аснове сталічнага клуба. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[8].
У ліпені 2022 года пакінуў каманду[9] і неўзабаве афіцыйна быў прадстаўлены ў якасці іграка казахстанскага «Турана»[10].
У лютым 2023 года стаў іграком мінскага «Дынама»[11]. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з дынамаўцамі[12] і неўзабаве перайшоў у гродзенскі «Нёман»[13]. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам[14].