Абака́н[8] (руск.: Абака́н[9], хак. Ағбан) — горад (з 1931 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Хакасіі. Насельніцтва 164,7 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1675 годзе. У 1925—1931 гадах меў назву Хакаск[10].
Горад размешчаны ў цэнтральнай частцы Мінусінскай катлавіны, ля ўпадзення ракі Абакан у Енісей, за 4218 км ад Масквы. Чыгуначнымі лініямі звязаны з Ачынскам, Новакузнецкам і Тайшэтам. Ля скрыжавання Енісея з чыгункай Новакузнецк — Абакан — Тайшэт пабудаваны буйны рачны Абаканскі порт. Ад Абакана ідзе Усінскі тракт у Туву. Ёсць аэрапорт.