У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мёзер.
Іаган Георг Мёзер (паводле іншых звестак I. М. і Ю. М.) — нямецкі архітэктар і будаўнік другой паловы 18 ст.
Біяграфія
Пра Мёзера няма амаль ніякіх звестак, нават імя Іаган ставіцца пад сумнененне. 3 1738 года жыў і працаваў у. Гродне, у 1765—1774 на службе ў гродзенскага старосты А. Тызенгаўза[1].
Вядома, што ўзвёў у Гродне палац Тызенгаўза (1760—1770-я гады) і тэатра Тызенгаўза (1780-я гады) разам з італьянцам Джузэпэ Сака, Гродзенскія корчмы (1770-я гады)[1]. Асабіста распрацаваў плошчу перад палацам і прыняў удзел у стварэнні генеральнага плана Гарадніцы[2]. Аўтар тыпавых праектаў жылых дамоў для замежных майстроў, якія працавалі на мануфактуры Тызенгаўза, і вайсковай варты Гродзенскай каралеўскай эканоміі (пабудаваны ў 1768—1773, гл. Гродзенскі «домік майстра»). Выкладаў у школе будаўнікоў на Гарадніцы ў Гродне[1].
Некаторыя спецыялісты атаясамляюць Мёзера з архітэктарам, які стварыў планы Гродна пасля пажараў 1753 года. Вядома толькі, што ў 1775 годзе, пакрыўджаны нявыплатай грошай і грубасцю А. Тызенгаўза, пакінуў Гродна[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі