У 1788 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі за вялікія заслугі ўзнагародзіў архітэктара маёнткам Дубасна(укр.) (бел. (каля Беластоку, Польшча)[2]. У сваім маёнтку ў 1781 годзе Сака ўзвеў капліцу, пазней былі пабудаваныя гаспадарчыя і жылыя памяшканні, разбіты сад і агарод. Да нашых дзён сядзіба Сака не захавалася.
У красавіку 1788 года Сака бярэ шлюб у гродзенскім бернардзінскім касцёле з Францішкай Манькоўскай, роднай сястрой мастака Тамаша Манькоўскага, з якім дэ Сака займаўся роспісам сцен Свяцкага палаца.
У 1793 годзе Станіслаў Аўгуст Панятоўскі эмфітэўтычным прывілеем(руск.) (бел. дараваў дэ Сака, маёру войск польскіх, урочышча Бабіньска Буда, якое змяшчалася ў Аліцкай эканоміі[3].
У канцы 1790 Сака сур’ёзна захварэў на туберкулёз і пераехаў у Гродна. Тут, у Доме масонаў20 снежня 1798 ім было напісана перадсмяротнае завяшчанне. Паводле яго Джузэпэ дэ Сака, маёр былых войск польскіх, запісаў жонцы, Францішцы з Манькоўскіх дэ Сака, добры Дубасьна і Бабіньска Буда і ўсю рухомасць[4].
Праект ратушы ў Вільні, 1784 (не быў ажыццёўлены).
Ушанаванне памяці
У 2008 на беразе ручая Гараднічанкі ў Швейцарскай даліне была ўсталявана бронзавая скульптура Джузэпэ Сака. Скульптура выканана Аляксандрам Анціпіным. Джузэпэ Сака трымае на каленях план горада Гродна, на якім напісана «Гарадніца, план» і пазначана дата «1780».