Ёханес Мольцан (ням.: Johannes Molzahn; 21 мая 1892, Дуйсбург — 31 снежня 1965, Мюнхен) — нямецкі мастак.
Біяграфія
Ёханес Эрнст Людвіг Мольцан нарадзіўся 21 мая 1892 года ў Дуйсбургу. Вывучаў малюнак і фатаграфію, але пазней засяродзіўся на жывапісе. У 1908—1914 гадах жыў у Швейцарыі. Мольцан пазнаёміўся з Гервартам Вальдэнам, Вальтэрам Гропіусам, Тэа ван Дусбургам і Элем Лісіцкім. Пасля Першай сусветнай вайны працаваў графічным дызайнерам і дзякуючы ўмяшанню Бруна Таўта стаў настаўнікам графікі ў Магдэбургу. Яму ў 1933 годзе нацысты забаранілі працаваць і звольнілі. Восем яго работ былі паказаны на выстаўцы «Дэгенератыўнае мастацтва» ў 1937 годзе.
Эміграваў у ЗША ў 1938 годзе і вярнуўся ў Германію ў 1959 годзе, пасяліўся ў Мюнхене. Памёр там 31 снежня 1965 года.
Зноскі