Яўге́н (Э́йжэн) Эдуа́рдавіч Ві́тынг (Ві́тынгс) (2 жніўня (20 ліпеня) 1884, Пецярбург — 10 (у некаторых крыніцах 20 і 28) жніўня 1959, г. Мінск) — артыст оперы, оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар) і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР (1946) і БССР (1955).
У 1895—1900 вучыўся ў Камерцыйным вучылішчы. Спевам пачаў навучацца па радзе свайго брата, артыста аперэты Інсарава. Паступіў у Пецярбуржскую кансерваторыю (клас С. Габеля (руск.) (бел.), але ў хуткім часе кінуў навучанне. Працягваў браць урокі спеваў у В. Любімава, потым у Л. Кляменцьева (руск.) (бел.. У 1904—06 удасканальваўся ў Мілане, дзе займаўся пад кіраўніцтвам Дж. Дэльф’юме. У 1906 дэбютаваў у г. П’ячэнца ў партыі Эдгара, потым выступаў у Мілане. У тым самым годзе вярнуўся ў Расію і быў прыняты ў трупу пецярбуржскага Народнага дома. У 1909—18 саліст пецярбуржскага Марыінскага тэатра (дэбютаваў у партыі Сабініна). У 1913 гастраляваў у Казані. З 1918 жыў у Рызе, дзе быў адным з арганізатараў опернага тэатра, на сцэне якога спяваў да 1940 года.
З пачатку 1920-х гадоў стала гастраляваў у многіх краінах: Англіі, Францыі (1924—26, 1934), Манака, Іспаніі (1924—26, 1932, 1934, Мадрыд, Барселона), Італіі (1924—26, 1932, Міланскі тэатр «Ла Скала»), Берліне (1928), Югаславіі (1931, Белград. Загрэб, Любляна), Румыніі (1932, Бухарэст), ЗША (1933, 1933/36, Нью-Ёрк, Філадэльфія), Кітае (1929, Харбін, Шанхай), Японіі (1929), Чэхаславакіі (1934), Фінляндыі, Літве, Эстоніі. Выступаў у Адэсе (1926), Свярдлоўску (1927—28), Тбілісі (1927).
Апошняе выступленне адбылося ў 1946 на сцэне Рыжскага опернага тэатра (руск.) (бел. ў партыі Элеазара.
Валодаў моцным, роўным ва ўсіх рэгістрах (з густой сярэдзінай) голасам рэдкай прыгажосці і шырокага дыяпазону (свабодна пераадольваў цяжкасці верхняга рэгістра), адрозніваўся яркай сцэнічнай знешнасцю. Яго выкананю былі ўласцівы дакладнасць фразіроўкі, экспрэсія, лёгкасць і вытанчанасць. Аднак крытыка адзначала недастатковую ўвагу да сцэнічнага боку вобразу. Рэпертуар уключаў звыш 35 партый.
Першы выканаўца партый Трубадура («Цуд роз» П. Шэнка (руск.) (бел.); у Марыінскім тэатры — Эрэкле («Здрада» М. Іпалітава-Іванова (руск.) (бел. — Беса, Пінкертона («Чыа-Чыа-сан»; атрымаў падзячны ліст ад кампазітара Дж. Пучыні), Эрыка («Лятучы галандзец (руск.) (бел.» Р. Вагнера), Рыцара («Нюрнбергскія мейстэрзінгеры (руск.) (бел.»).
З 1920, разам з выступамі на опернай сцэне, выкладаў у Рыжскай кансерваторыі (руск.) (бел. (да 1926 і ў 1940—50, з 1947 прафесар), у 1936—40 — у Літоўскай нацыянальнай кансерваторыі (літ.) (бел. ў Каўнасе, у 1950—59 — у Мінскай кансерваторыі. Выхаваў цэлую плеяду савецкіх спевакоў, сярод якіх І. Бушкін, М. Ворвулеў, В. Глушакоў, П. Гравеліс, М. Зюванаў, К. Гутаўскас (літ.) (бел., Р. Асіпенка, А. Самарадаў.