Яўген Семянчук (нар. 22 чэрвеня 2001, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба «Одра» з Бытама Аджаньскага.
Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», у 2017 годзе перабраўся ў структуру мінскага «Дынама», дзе ў 2019 годзе пачаў выступаць за дубль. У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»[1]. 16 красавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Іслачы» (1:5). Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 года, калі клуб зняўся з турніру.
У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», але беспаспяхова. У ліпені 2023 года далучыўся да польскай «Одры» з Бытама Аджаньскага.