Выхаванец мазырскага футбола, у красавіку 2014 года падпісаў першы кантракт з мясцовай «Славіяй». Быў другім брамнікам у камандзе пасля Уладзіміра Гаева, у сезоне 2014 прыняў удзел у трох матчах. У пачатку 2015 года, пасля выхаду «Славіі» ў Вышэйшую лігу, быў аддадзены ў арэнду светлагорскаму «Хіміку», дзе быў адным з асноўных брамнікаў. У 2016 годзе вярнуўся ў «Славію», быў рэзервовым брамнікам, гуляў таксама за дубль.
У першай палове 2018 года быў другім брамнікам мазыран у Першай лізе, а ў жніўні быў арандаваны мікашэвіцкім «Гранітам», дзе таксама быў другім брамнікам. У пачатку 2019 года зноў апынуўся ў дублі «Славіі». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 лістапада 2019 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:5), калі ў першым тайме замяніў траўмаванага Радзівона Сямука.
У першай палове 2020 года зноў гуляў за дубль, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[4]. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Славію»[5]. У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з мазыранамі, а ў лютым зноў быў арандаваны «Гомелем»[6]. Пачынаў сезон другім брамнікам пасля Алега Кавалёва, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў гомельскі клуб[7].
З 2022 года быў рэзервовым брамнікам «Славіі». У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[8]. У жніўні 2024 года пакінуў «Славію»[9].