Ян Каханоўскі (польск.: Jan Kochanowski; 6 чэрвеня 1530 — 22 жніўня 1584, Люблін) — польскі паэт, перакладчык і драматург эпохі Адраджэння.
Паходзіць са шляхецкай сям'і, у якой было 12 дзяцей. З 1544 года вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. З 1551 па 1552 у Кёнігсбергскім універсітэце. З сярэдзіны 1552 года ў Падуанскім універсітэце.
Памёр праз хваробу сэрца ў Любліне ў 1584 годзе. Быў пахаваны ў месцы бліз Чарналесся.
Пісаў на польскай і лацінскай мовах.
Творчасць Яна Каханоўскага высока ацэньвалі Мацей Сарбеўскі (XVII ст.) і Мануіл Базілевіч (XVIII ст.). Яго вершаваны Псалтыр стаў непасрэдным штуршком для «Псалтыри рифмотворной» Сімяона Полацкага (1678). Паэзія Яна Каханоўскага яшчэ пры жыцці пісьменніка была вядомай у Вялікім княстве Літоўскім. Найбольш вядомы твор — гімн «Чаго хочаш ад нас, Пане…», надрукаваны ў Нясвіжскай друкарні. Жыццёвыя рэаліі ўзноўлены пісьменнікам у творы «Узяцце Полацка», а таксама ў вершах, прысвечаных вялікалітоўскім магнатам Мікалаю Радзівілу «Чорнаму», яго жонцы Эльжбеце, Крыштафу Радзівілу «Пяруну».