Ядвіга Станіславаўна Яскевіч (нар. 26 верасня 1949, Барысаў, БССР) — савецкі і беларускі філосаф, прафесар, доктар філасофскіх навук.
Нарадзілася 26 верасня 1949 г. у г. Барысаве. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на гістарычным факультэце, аддзяленне філасофіі (1969—1974 гг.). Паступіла ў аспірантуру пры БДУ (1978—1981 гг.), кандыдацкую дысертацыю абараніла ў 1983 годзе. З 1981 г. па 1998 г. — асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры філасофіі і метадалогіі навукі БДУ. Дактарантура пры БДУ (1989—1991 гг.), доктарская дысертацыя выканана на тэму: «Структура и дынаміка аргументацыі ў навуцы»(1992 г.). З 1998 г. па 2005 г. — загадчыца кафедры філасофіі і культуралогіі, прарэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. З 2005 г. па 2016 г. — дырэктар Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».[1]" З красавіка 2016 па 2020[2] — загадчыца кафедры сацыяльных камунікацый БДУ, затым прафесар кафедры.
Сфера навуковай дзейнасці : філасофія, метадалогія навукі, сацыяльная філасофія, метадалагічныя праблемы сучаснай гістарычнай, палітычнай і эканамічнай навукі, гісторыя і тэорыя культуры, філасофія адукацыі, логіка і этыка бізнэсу. Я. С. Яскевіч з’яўляецца аўтарам 512 навуковых прац, у тым ліку, 18 аўтарскіх манаграфій; 28 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў с грыфам Міністэрства адукацыі РБ па сацыялогіі, філасофіі, логіцы, рэлігіязнаўству, этыцы, філасофіі і метадалогіі навукі, паліталогіі, асновам ідэалогіі беларускай дзяржавы. З’яўляецца ўдзельніцай Сусветных філасофскіх кангрэсаў (Масква, Бостан, Стамбул, Сеул, Афіны и інш.), міжнародных кангрэсаў па аргументацыі і логіцы (Амстэрдам), распрацоўшчыкам дзяржаўных стандартаў і вучэбных праграм для сістэмы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаных Міністэрствам адукацыі РБ, па філасофіі, логіцы, рэлігіязнаўству, эстэтыцы, правах чалавека, палітычнаму менеджменту. Ініцыявала адкрыццё інавацыйных міждысцыплінарных спецыялізацый па эканамічнай сацыялогіі, палітычнаму менеджменту, псіхалогіі прадпрымальніцкай дзейнасці, навуковай магістратуры па палітычных і філасофскіх навуках, практыка-арыентаваных міждысцыплінарных магістарскіх праграм «Эканамічная палітыка і сацыялогія бізнэсу», «Эканоміка і псіхалогія бізнэсу», «Эканоміка і псіхалогія спорту», «Камунікатыўны менеджмент», «Псіхалогія ў бізнэсе» (сумесна з кафедрай псіхалогіі БДУ).
Прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, з’яўляецца членам Спецыялізаваных саветаў БДУ па абароне доктарскіх дысертацый па філасофскіх і палітычных навуках. Падрыхтавала 1 доктара, 10 кандыдатаў навук. За перыяд прафесійнай дзейнасці чытала розныя лекцыйныя курсы па філасофіі, філасофіі і метадалогіі навукі, эпістэмалогіі, аўтарскія спецкурсы. Сярод іх:
Сяброўства ў рэдакцыйных саветах навуковых выданняў, спецыялізаваных саветах:
Я. С. Яскевіч з’яўляецца пераможцам I Рэспубліканскага конкурсу па грамадскіх навуках для вышэйшых навучальных устаноў і ўладальнікам 1 прэміі за падрыхтоўку вучэбнай літаратуры для ВНУ; мае Дыплом спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, неаднаразова ўзнагароджвалася Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (1999), медалём Францыска Скарыны (2009). За выбітны ўнёсак у развіццё вышэйшай адукацыі двойчы прызначаная персанальная стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003; 2007 г.).