Ядвіга Дамінікаўна Грыгаровіч (24 жніўня 1946, в. Даманова, Бабруйскі раён Магілёўскай вобл. — 31 ліпеня 2011) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі, дзяржаўны дзеяч. Доктар педагагічных навук (2003), прафесар (1995). Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1999). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1995). Ганаровы прафесар Сілезскага ўніверсітэта (1994).
Скончыла Мінскі педагагічны інстытут (1969) і Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт (1994). 3 1969 у НДІ педагогікі (у 1977—52 загадчык лабараторыі, загадчык аддзела). 3 1982 у Беларускім універсітэце культуры (у 1988—92 загадчык кафедры педагогікі сацыяльна-культурнай дзейнасці, прарэктар, з 1992 рэктар). Намеснік старшыні Камісіі па сацыяльных пытаннях Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2000). Член Каардынацыйнага камітэта жанчын-парламентарыяў Міжнароднага парламенцкага саюза (з 2001).
Навуковыя працы па тэорыі і методыцы эстэтычнага выхавання моладзі, сацыяльнай педагогіцы, культуралогіі, псіхолага-педагагічных асновах прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў да сацыякультурнай дзейнасці, праблемах культуралагічнай універсітэцкай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.