У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Наўрозаў.
Юрый Міхайлавіч Наўрозаў (нар. 2 красавіка 1998) — беларускі скакун у ваду. Майстар спорту Беларусі.
Дасягненні
На Летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2014 года заняў 8 месца ў скачках з трохметровага трампліна[3].
На Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2016 года ў Рыецы (Харватыя) заняў 4 месца ў скачках з 1-метровага трампліна[4].
Чэмпіён Беларусі 2015 года ў скачках з 3-метровага трампліна[5].
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2016 года ў скачках з 3-метровага трампліна, бронзавы прызёр у скачках з 1-метровага трампліна[6].
Зноскі
Спасылкі