Рыека (харв.: Rijeka, італ.: Fiume, венг.: Fiumeням.: Flaum) — горад у Харватыі, трэці па велічыні горад краіны пасля сталіцы — Заграба і Спліту. Знаходзіцца ў паўночнай частцы Далматыі побач з паўвостравам Істрыя. Насельніцтва 202 043 чалавек (2012). 80 % насельніцтва[крыніца?] — харваты.
Агульныя звесткі
Горад ляжыць пры ўпадзенні рэчкі Рэчыны ў Рэчскі заліў, які з’яўляецца часткай заліва КварнерАдрыятычнага мора. Гістарычна і аж па сённяшнім дзень Рыека — найбуйны харвацкі порт, як грузавы, так і пасажырскі.
Асноўныя прыбыткі горада — парты, суднабудаванне і турызм.