У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сядых.
Юрый Георгіевіч Сядых (11 чэрвеня 1955, Новачаркаск — 14 верасня 2021) — савецкі лёгкаатлет, кідальнік молата, двухразовы алімпійскі чэмпіён.
Біяграфія
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1955 года ў Новачаркаску.
Выхаванец кіеўскай школы кідання молата. На міжнародных спаборніцтвах выступаў за ЦСКА.
У 1976 годзе на алімпійскіх гульнях у Манрэалі заваяваў залаты медаль. У 1978 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы. На Алімпіядзе ў Маскве ў 1980 годзе стаў чэмпіёнам. У 1982 годзе зноў стаў чэмпіёнам Еўропы.
Перамог на спаборніцтвах «Дружба-84» у Маскве. У 1988 годзе на алімпійскіх гульнях у Сеуле заваяваў срэбра.
30 жніўня 1986 года Сядых усталяваў пры кідку рэкорд 86,74 м на чэмпіянаце Еўропы ў Штутгарце (ФРГ), які не пабіты да гэтага часу. У тым жа годзе стаў пераможцам Гульняў добрай волі.
Памёр 14 верасня 2021 года[5].
Зноскі
Спасылкі