Камуна
|
Герб |
|
|
Пантуаз (фр.: Pontoise, уласна «мост цераз Уазу»; лац.: Pontisara, Pons Isarae, Brivisara, Briva Isarae, Pontesia, Pons Esiae) — паўночна-заходні прыгарад Парыжа, які з 1964 года з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам дэпартамента Валь-д’Уаз. Насельніцтва — 27 494 жыхары (1999).
Пантуаз — сталіца гістарычнай вобласці Вексен — быў далучаны да каралеўскага дамена ў 1064 годзе і граў асабліва бачную ролю падчас Стагадовай вайны, калі яго двойчы захоплівалі англічане. У XVI і XVII стагоддзях у Пантуазе неаднаразова праходзілі пасяджэнні Парыжскага парламента. Горад моцна пацярпеў падчас франка-прускай і Другой сусветнай войнаў.
Зноскі