Юрый Браніслававіч Марэцкі |
|
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] |
---|
з 22 сакавіка 2024 |
|
|
Нараджэнне |
13 мая 1972(1972-05-13) (52 гады)
|
Адукацыя |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Марэцкі.
Юрый Браніслававіч Марэцкі (нар. 13 мая 1972, г. Стоўбцы, Мінская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
Нарадзіўся 13 мая 1972 года ў г. Стоўбцы Мінскай вобласці[1].
Скончыў Пушкінскае вышэйшае ваеннае інжынерна-будаўнічае вучылішча; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»[1].
Праходзіў службу на розных пасадах у 30-й асобнай чыгуначнай брыгадзе; начальнікам аддзялення прызыву на ваенную службу ў Смалявіцкім РВК; ваенным камісарам Лагойскага РВК; ваенным камісарам Смалявіцкага раёна і г. Жодзіна[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Жодзінскай акругі № 64. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[1].
Узнагароды
Узнагароджаны медалём Федэральнай службы чыгуначных войск Расійскай Федэрацыі «За доблесць» І ступені, медалём «За бездакорную службу» ІІІ, ІІ ступені, 13 юбілейнымі медалямі[1].
Сям’я
Жанаты, мае дваіх дзяцей[1].
Крыніцы
Спасылкі