Эн Эплбаўм

Эн Эплбаўм
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Anne Elizabeth Applebaum[1]
Дата нараджэння 25 ліпеня 1964(1964-07-25)[2][3][…] (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Радаслаў Сікорскі
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці гісторык, журналістка, калумністка, пісьменніца, пісьменніца-дакументалістка
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
anneapplebaum.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эн Элізабет Эплбаўм (англ.: Anne Elizabeth Applebaum; нар. 25 ліпеня 1964, Вашынгтон) — амерыканская гісторык, пісьменніца і журналістка.

Прыезджая прафесарка практыкі ў Лонданскай школе эканомікі, член рэдакцыйнай калегіі часопіса The American Interest. У мінулым рэдактарка часопісаў The Economist і The Spectator, член выдавецкай рады The Washington Post. За працы па гісторыі Усходняй Еўропы, грамадзянскай супольнасці і камунізму неаднаразовая лаўрэатка журналісцкіх і пісьменніцкіх прэмій.

Біяграфія

Раннія гады

Нарадзілася ў яўрэйскай рэфармісцкай сям’і ў Вашынгтоне[9]. Бацька, Харві М. Эплбаўм — супрацоўнік юрыдычнай фірмы, маці, Элізабет (Блюм) Эплбаўм — працяглы час супрацоўніца мастацкай галерэі «Коркаран» у Вашынгтоне. Продкі бацькоў паходзяць з тэрыторыі сучаснай Беларусі, у маладосці Эплбаўм вывучала гісторыю іх эміграцыі ў ЗША[10].

У 1982 годзе скончыла прыватную квакерскую школу. У 1986 годзе атрымала падвоеную ступень бакалаўра з адзнакай summa cum laude ў Ельскім універсітэце па спецыяльнасцях «гісторыя» і «літаратура».[11] Студэнткай правяла лета 1985 года ў Ленінградзе і лічыць, што гэта паездка сфарміравала яе цяперашнія погляды на свет[12]. У 1987 годзе — ступень магістра Лонданскай школе эканомікі па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».[13] У 1988 годзе пэўны час вучылася ў Оксфардскім універсітэце, але пакінула вучобу і перабралася ў Варшаву як карэспандэнтка часопіса «The Economist».[14]

Журналісцкая кар’ера

Працавала рэдактаркай у брытанскім кансерватыўным штотыднёвым часопісе «The Spectator», адначасова як сталы аглядальнік пісала ў «The Daily Telegraph» і «Sunday Telegraph», друкавалася таксама ў «The Independent»[14].

У 1988 годзе перабралася ў Варшаву, як карэспандэнтка «The Economist». У 1990-я гады жыла паміж Варшавай і Лонданам. Як калумністка «The Economist» апублікавала шэраг артыкулаў пра грамадскія і палітычныя змены ва Усходняй Еўропе[15]. У 1992 годзе кароткачасова была і рэдактаркай «The Economist».

У 2001—2005 гадах жыла ў Вашынгтоне, была членам выдавецкай рады «The Washington Post»; таксама пачала весці ўласную калонку ў «The Washington Post», што доўжыўся наступныя 17 гадоў.[16]

У лістападзе 2019 года амерыканскі часопіс The Atlantic абвясціў, што Эплбаўм далучыцца да калектыву як журналістка-карэспандэнтка ў студзені 2020 года.[16]

Акадэмічная кар’ера

У гады жыцця ў Вашынгтоне (2001—2005) таксама была даследчыцай-памочніцай (англ.: Adjunct fellow) у Амерыканскім інстытуце прадпрымальніцтва (мазгавым цэнтры па пытаннях рынкавай эканомікі)[17].

Па вяртанні ў Еўропу ў 2005 годзе, праз год стала даследчыцай у American Academy in Berlin[en].[18]

У 2011—2016 гадах стварыла і кіравала Пераходным Форумам (англ.: Transitions Forum) у Legatum Institute[en] (мазгавым цэнтры па пытаннях адукацыі і дэмакратыі). Сфера праектаў Эплбаўм у Legatum Institute ўключала даследаванні аспектаў дэмакратыі ў Іраку, Іране, Грузіі, Украіне, Малдове і іншых краінах.[19][20][21][22][23][24] Таксама, у супрацоўніцтве з часопісам Foreign Policy стварыла «Лабараторыю дэмакратыі» (англ.: Democracy Lab), вэб-праект, які сачыў за пераходам краін ад і да дэмакратыі[25], пазней ён перамясціўся з сайта Foreign Policy да часопіса The Washington Post (пад назвай «Дэмакратычная пошта», англ.: Democracy Post)[26]. Акрамя гэтага, кіравала праектам «Па-за прапагандай» (англ.: Beyond Propaganda), сфакусаваным на аналізе прапаганды і дэзынфармацыі ў XXI ст.[27]

У 2016 годзе пакінула Legatum Institute праз змену пазіцыі інстытута па пытанні Brexit (пасля прызначэння CEO еўраскептычнай Філіпы Штраўд)[28] і перайшла працаваць у Лонданскую школу эканомікі на пасаду прафесара Інстытута глабальных адносін (англ.: Institute for Global Affairs), кіравала праектам «Арэна» (англ.: Arena), сфакусаваным на аналізе прапаганды ў XXI ст.[29], восенню 2019 года перавяла праект у Агорскі інстытут Універсітэта Джонса Гопкінса.[30]

Асабістае жыццё

Жыве ў Варшаве. Вызнае хрысціянства[31]. У 2013 годзе прыняла польскае грамадзянства.

У шлюбе з 1992 года з польскім палітыкам і дзяржаўным дзеячам Радославам Сікорскім, мае двух сыноў — Александэра і Тадэвуша.

Бібліяграфія

  • Applebaum, Anne (1994). Between East and West: Across the Borderlands of Europe. New York: Pantheon Books. 314 p. ISBN 0-679-42150-5.
    • «Паміж Усходам і Захадам: Праз памежжа Еўропы», атрымала французскую прэмію Адольфа Бенцінка за еўрапейскі нон-фікшн (англ.: Adolph Bentinck prize for European non-fiction).[32]
  • Applebaum, Anne (2003). Gulag: A History. New York: Doubleday. 677 p. ISBN 0-7679-0056-1.
    • «ГУЛАГ: Гісторыя», атрымала Пулітцэраўскую прэмію[33], а таксама брытанскую прэмію Дафа Купера (англ.: Britain's Duff-Cooper Prize)[34], апавядае пра гісторыю савецкай сістэмы канцэнтрацыйных лагераў і апісвае штодзённае жыццё ў лагерах.
  • Applebaum, Anne (2011). Gulag Voices: An Anthology. New Haven: Yale University Press. 224 p. ISBN 978-0-300-17783-1.
    • «Галасы ГУЛАГа: Анталогія»
  • Applebaum, Anne (2012). Iron Curtain: The Crushing of Eastern Europe, 1944—1956. London: Allen Lane. 614 p. ISBN 978-0-713-99868-9.
    • «Жалезная заслона: Разбурэнне Усходняй Еўропы, 1944—1956»
  • Applebaum, Anne (2012). From a Polish Country House Kitchen: 90 Recipes for the Ultimate Comfort Food. San Francisco: Chronicle Books. 288 p. ISBN 1-452-11055-7.
    • «З польскай дамашняй сялянскай кухні: 90 рэцэптаў максімальна камфортнай ежы».
  • Applebaum, Anne (2017). Red Famine: Stalin’s War on Ukraine. London: Penguin Randomhouse. 466 p. ISBN 978-0-385-53885-5.
    • «Чырвоны Голад: Вайна Сталіна супраць Украіны», атрымала другую для Эплбаўм прэмію Дафа Купера (англ.: Britain's Duff-Cooper PrizeBritain’s Duff-Cooper Prize)[34], апавядае пра штучны голад 1932—1933 гадоў — Галадамор, якім савецкая ўлада мела на мэце знішчыць украінскую нацыю і ператварыць яе ў homo sovieticus.
  • Applebaum, Anne (2020). Twilight of Democracy: The Seductive Lure of Authoritarianism[35]. London: Allen Lane. 208 p. ISBN 978-0-241-41971-7.
    • «Прыцемкі дэмакратыі: Спакуслівая хараство аўтарытарызму», апавядае пра заняпад дэмакратыі на Захадзе, і паступовы дрэйф да аўтарытарызму.
  • Applebaum, Anne (2020). Matka Polka. Warszawa: Osnova. 320 s. ISBN 9788366275102.
    • «Маці полька», аўтабіяграфічная кніга ў кантэксце «другой прыёмнай радзімы» Эплбаўм — Польшчы.

Выбраныя ўзнагароды

Зноскі

  1. а б в г https://www.nytimes.com/1992/06/28/style/weddings-anne-applebaum-radek-sikorski.html
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. Anne Applebaum // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б https://www.anneapplebaum.com/
  5. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. https://munkschool.utoronto.ca/gelber/authors/anne-applebaum-3/
  7. а б в https://www.nationalbook.org/people/anne-applebaum/
  8. https://www.corpus.ru/authors/enn-epplbaum.htm
  9. Through a (Communist) Looking Glass, Then and Now Архівавана 29 вересня 2015. (англ.)
  10. Applebaum, Anne (2017). Between East and West: Across the Borderlands of Europe (PDF)(англ.). United Kingdom: Knopf Doubleday Publishing Group. p. 6. ISBN 9780525433194.
  11. Anne Applebaum — internationales literaturfestival berlin (ням.)(недаступная спасылка). Literaturfestival.com. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2018. Праверана 3 красавіка 2017. (англ.)
  12. Applebaum, Anne. Russia and the Great Forgetting. Commentary Magazine (1 снежня 2015). Праверана 4 мая 2022.
  13. "Anne E. Applebaum to Wed in June". The New York Times. 08.12.1991. Архівавана з арыгінала 27 серпня 2016. Праверана 2008-04-23. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= і |archive-date= (даведка) (англ.)
  14. а б "Anne Applebaum biography". The Washington Post Company. Архівавана з арыгінала 4 березня 2016. Праверана January 28, 2012. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |archive-date= (даведка) (англ.)
  15. "Anne Applebaum". The Washington Post. Архівавана з арыгінала 4 березня 2016. Праверана 2009-10-03. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |archive-date= (даведка) (англ.)
  16. а б "Press Release: Anne Applebaum Joins The Atlantic as Staff Writer". The Atlantic. 15 листопада 2019. Архівавана з арыгінала 28 листопада 2020. Праверана 13 листопада 2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date=, |date=, і |archive-date= (даведка) (англ.)
  17. Leonard, Brooke (08.05.2008). "Turning Abkhazia into a War". National Interest. New York City. Архівавана з арыгінала January 13, 2009. Праверана 2008-12-31. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) (англ.)
  18. Participants of the International Bertelsmann Forum 2006. bertelsmann-stiftung.de. Архівавана з першакрыніцы 14 липня 2014. Праверана 28 січня 2012. (англ.)
  19. Democracy Works (англ.). www.li.com. Архівавана з першакрыніцы 28 січня 2019. Праверана 17 красавіка 2017.
  20. Blob. Архівавана з першакрыніцы 2 грудня 2020.
  21. The Future of Iran (англ.)(недаступная спасылка). www.li.com. Архівавана з першакрыніцы April 18, 2017. Праверана 17 красавіка 2017.
  22. Blob. Архівавана з першакрыніцы 20 листопада 2020.
  23. Blob. Архівавана з першакрыніцы 7 листопада 2020.
  24. Blob. Архівавана з першакрыніцы 17.11.2020.
  25. Democracy Lab (англ.). www.li.com. Архівавана з першакрыніцы 28 січня 2019. Праверана 17 красавіка 2017.
  26. DemocracyPost. Washington Post. Архівавана з першакрыніцы 1 грудня 2018. Праверана 17 красавіка 2017.
  27. Beyond Propaganda (англ.). www.li.com. Архівавана з першакрыніцы 28 січня 2019. Праверана 17 красавіка 2017.
  28. "Londoner's Diary: Love's Legatum Lost in battle over Brexit". Evening Standard [брытанская англійская]. 2016-12-08. Архівавана з арыгінала 15.11.2020. Праверана 2017-04-17. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |archive-date= (даведка)
  29. Science, London School of Economics and Political. People (англ.). London School of Economics and Political Science. Праверана 13 красавіка 2020.
  30. Anne Applebaum : Stavros Niarchos Foundation SNF Agora Institute at Johns Hopkins. snfagora.jhu.edu. Архівавана з першакрыніцы 28.11.2019. Праверана 13 красавіка 2020.
  31. Comment Is King Архівавана 3 лістапада 2015 года. by Virginia Heffernan, New York Times, 23.04.2009. (англ.)
  32. From concentration camps to cotton. Untold histories of Russia and California revealed at Iconoclast this week. The Idaho Mountain Express, 23 березня 2005 (англ.)
  33. The 2004 Pulitzer Prize Winners General Nonfiction. Архівавана з першакрыніцы October 2, 2009. Праверана 3 кастрычніка 2009. (англ.)
  34. а б Britain’s Duff-Cooper Prize: Past Winners. 2019 (англ.)
  35. Odznaczenia państwowe w Święto Niepodległości (польск.). prezydent.pl (11 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 15 студзеня 2013.
  36. Указ Президента України № 865/2019. Архівавана з першакрыніцы 24 листопада 2019. Праверана 23 листопада 2019.
  37. Указ Президента України від 23 серпня 2023 року № 595/2022 «Про відзначення державними нагородами України»

Спасылкі

Read other articles:

Koordinat: 6°50′46″S 108°48′07″E / 6.846243°S 108.801849°E / -6.846243; 108.801849 Stasiun Losari KG09 Stasiun LosariLokasi Jalan Raya Cirebon–TegalPanggangsari, Losari, Cirebon, Jawa Barat 45192IndonesiaKetinggian+3 mOperatorKereta Api IndonesiaDaerah Operasi III CirebonLetak dari pangkal km 188+793 lintas Semarang Poncol–Tegal–Cirebon (bangunan lama) km 189+201 (bangunan baru)[1] Jumlah peronSatu peron sisi dan dua peron pulau yang sama-sama...

 

تحوي هذه المقالة أو هذا القسم ترجمة آلية. فضلًا، ساهم في تدقيقها وتحسينها أو إزالتها لأنها تخالف سياسات ويكيبيديا. (نقاش) ثورة شيعة العراق 1935-1936 التاريخ 1935–1936 المكان المملكة العراقية النتيجة النهائية قمع الثورة الأطراف المملكة العراقية رجال القبائل الشيعة العراقيون قادة ا

 

L'article palmarès et statistiques d'Andy Murray traite des différents résultats obtenus par Andy Murray, joueur de tennis britannique (Écosse). Principaux moments En août 2008, Murray remporte son premier Masters 1000 de sa carrière en s'imposant à Cincinnati en battant notamment Novak Djokovic en finale. Par la même occasion il intègre le Top 5 pour la première fois de sa carrière. Il remporte son second Masters 1000 la même année à Madrid en battant Roger Federer et Andy Rodd...

Estado Imperial de Iránدولت شاهنشاهی ایران‎Dowlat-e Shâhanshâhi-ye Irân Dinastía persa 1925-1979BanderaEscudo Lema: مرا داد فرمود و خود داور است‎Mara dad farmud va Khod Davar Ast(«Él me dio el poder de la justicia y Él es el juez») Himno: سرود شاهنشاهی ایران‎Sorude Šâhanšâhiye Irân«Saludo Imperial de Irán»noicon¿Problemas al reproducir este archivo? Irán en 1980Capital TeheránEntidad Dinastía persaI...

 

Artikel ini tidak memiliki referensi atau sumber tepercaya sehingga isinya tidak bisa dipastikan. Tolong bantu perbaiki artikel ini dengan menambahkan referensi yang layak. Tulisan tanpa sumber dapat dipertanyakan dan dihapus sewaktu-waktu.Cari sumber: Big Boss – berita · surat kabar · buku · cendekiawan · JSTOR Big BossAsalJakarta, IndonesiaGenrePopTahun aktif2010 - sekarangLabelPelangi RecordsAnggotaEgyQkhyBayu Big Boss merupakan sebuah grup musik as...

 

إيلينسكي بوغوست    علم الإحداثيات 55°28′20″N 38°54′10″E / 55.472222222222°N 38.902777777778°E / 55.472222222222; 38.902777777778  تقسيم إداري  البلد روسيا[1]  معلومات أخرى 142651  رمز جيونيمز 557132  تعديل مصدري - تعديل   شعار القرية إيلينسكي بوغوست (بالروسية: Ильинский Погост) هي...

Rhododendron saluenense Klasifikasi ilmiah Kerajaan: Plantae Divisi: Tracheophyta Kelas: Magnoliopsida Ordo: Ericales Famili: Ericaceae Genus: Rhododendron Spesies: Rhododendron saluenense Nama binomial Rhododendron saluenenseFranch. Rhododendron saluenense adalah spesies tumbuhan yang tergolong ke dalam famili Ericaceae. Spesies ini juga merupakan bagian dari ordo Ericales. Spesies Rhododendron saluenense sendiri merupakan bagian dari genus Rhododendron. Referensi The Plant List: A working l...

 

2018 Indian filmSemma Botha AagatheyDirected byBadri VenkateshProduced byAtharvaaV. MadhiazhaganStarringAtharvaaMishtiAnaika SotiCinematographyGopi AmarnathEdited byPraveen K. L.Music byYuvan Shankar RajaProductioncompaniesKickass EntertainmentEtcetera EntertainmentRelease date 29 June 2018 (2018-06-29)[1] Running time133 minutesCountryIndiaLanguageTamil Semma Botha Aagathey (transl. Don't get too high) is a 2018 Indian Tamil-language action thriller film directed...

 

Extinct species of bird Palaeeudyptes klekowskiiTemporal range: Late Eocene PreꞒ Ꞓ O S D C P T J K Pg N ↓ Scientific classification Domain: Eukaryota Kingdom: Animalia Phylum: Chordata Class: Aves Order: Sphenisciformes Family: Spheniscidae Genus: †Palaeeudyptes Species: †P. klekowskii Binomial name †Palaeeudyptes klekowskiiMyrcha, Tatur & del Valle, 1990 Palaeeudyptes klekowskii, is an extinct species of the penguin genus Palaeeudyptes. It was until recently ...

Canadian politician The HonourableStockwell DayPC ECADay in 2010President of the Treasury BoardIn officeJanuary 29, 2010 – May 18, 2011Prime MinisterStephen HarperPreceded byVic ToewsSucceeded byTony ClementMinister of International TradeIn officeOctober 30, 2008 – January 19, 2010Prime MinisterStephen HarperPreceded byMichael FortierSucceeded byPeter Van LoanMinister of Public SafetyIn officeFebruary 6, 2006 – October 30, 2008Prime MinisterStephen HarperP...

 

SS Hsin Wah History Hong Kong NameHsin Wah OwnerChina Merchants Steam Navigation Company BuilderNapier & Miller Yard number235[1] Launched8 June 1921[1] Completed1921[1] FateSank 1929 Notes401 fatalities, 20 rescued[1] General characteristics TypeSteamship Tonnage1940 grt[1] Length82.3 meters[2] Height6.4 meters[2] Depth12.2 meters[2] Installed power162 nhp[1] Propulsiontriple expansion engine[1] Speed10 knots...

 

Greek diplomat, ambassador to Switzerland The topic of this article may not meet Wikipedia's general notability guideline. Please help to demonstrate the notability of the topic by citing reliable secondary sources that are independent of the topic and provide significant coverage of it beyond a mere trivial mention. If notability cannot be shown, the article is likely to be merged, redirected, or deleted.Find sources: Ekaterini Xagorari – news · newspapers · book...

2014 film by Jan Komasa Warsaw 44Film posterDirected byJan KomasaWritten byJan KomasaProduced byMichał KwiecińskiStarring Józef Pawłowski Zofia Wichłacz Anna Próchniak CinematographyMarian ProkopEdited byMichał CzarneckiMusic byAntoni Komasa-ŁazarkiewiczRelease date 2 August 2014 (2014-08-02) Running time122 minutesCountryPolandLanguagePolishBox office$ 7,795,076[1] Warsaw 44, originally titled Miasto 44 (City 44), is a 2014 Polish war film written and directed ...

 

Scena z serialu Ulice San Francisco Serial kryminalny – gatunek serialu telewizyjnego, którego tematyką jest śledztwo zmierzające do wykrycia sprawcy zbrodni. W tym gatunku serialu przedstawia się działalność detektywów, śledczych, specjalnych agentów, prawników i policji zmierzającą do rozwikłania zbrodni i aresztowania sprawcy, zbierane są dowody, poszukuje się motywów przestępstwa, prowadzone są przesłuchania świadków i podejrzanych. Często siły policyjne mają d...

 

2000 video gameMight and Magic VIII:Day of the DestroyerCover art by Larry Elmore[2]Developer(s)New World ComputingPublisher(s)WW: The 3DO Company (PC)JP: Imagineer (PS2)Director(s)Paul RattnerProducer(s)Peter RyuDesigner(s)Jon Van CaneghemBryan FarinaJames W. DickinsonTom OnoRichard CorrederaProgrammer(s)Bob YoungArtist(s)John SlowskyComposer(s)Rob KingPaul RomeroSteve BacaSeriesMight and MagicPlatform(s)Windows, PlayStation 2ReleaseWindowsNA: March 2, 2000[1]EU: March 2000Pl...

7

Integer number 7 This article is about the number 7. For the year, see AD 7. For other uses, see 7 (disambiguation) and No. 7 (disambiguation). Natural number ← 6 7 8 → −1 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 → List of numbersIntegers← 0 10 20 30 40 50 60 70 80 90 →CardinalsevenOrdinal7th(seventh)Numeral systemseptenaryFactorizationprimePrime4thDivisors1, 7Greek numeralΖ´Roman numeralVII, viiGreek prefixhepta-/hept-Latin prefixseptua-Binary1112Ternary213Senary116Octal78Duodecimal712Hexad...

 

Ice hockey uniform worn in NHL Montreal Canadiens hockey uniform of Sheldon Souray, on display at the Canadian Museum of History Players in the National Hockey League wear equipment which allows their team affiliation to be easily identified, unifying the image of the team. An NHL uniform consists of a hockey jersey, hockey pants, socks, gloves, and a helmet. Background Montreal Canadiens home and road uniforms Historically, the only standardized piece of the equipment has been the sweater (j...

 

Baseball in FranceImage of French baseball player David GauthierCountryFranceGoverning bodyFrench Federation of Baseball and SoftballNational team(s)Men's national team; Women's national teamFirst played1889National competitions French Division 1 Baseball ChampionshipInternational competitions European Baseball ChampionshipWorld Baseball Classic Part of a series on theHistory of baseball Origins Early years Knickerbocker Rules The Massachusetts Game Town ball Alexander Cartwright Doc Adams Do...

Pour les articles homonymes, voir Ministère du Tourisme. Cet article est une ébauche concernant la politique et le Venezuela. Vous pouvez partager vos connaissances en l’améliorant (comment ?) selon les recommandations des projets correspondants. Consultez la liste des tâches à accomplir en page de discussion. Ministère du Tourisme Situation Type Ministère vénézuélien Organisation Ministre du Tourisme Alí Padrón Site web [1] modifier  Le ministère du Tourisme ou MINTU...

 

US components of the International Space Station USOS redirects here. For the professional wrestling tag team, see The Usos. For other uses, see Usos (disambiguation). US Orbital SegmentThe US Orbital Segment with Space Shuttle docked. Zarya is also a NASA module but it is manufactured by RussiaModule statisticsCOSPAR ID1998-067APart ofInternational Space StationLaunch dateDecember 4, 1998; 25 years ago (1998-12-04)Launch vehicleSpace Shuttle, SpaceX Dragon The US Orbital Se...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!