Элеанора Антонаўна Бацян |
Дата нараджэння |
15 чэрвеня 1933(1933-06-15) (91 год) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бацян.
Элеанора Антонаўна Бацян (нар. 15 чэрвеня 1933, г. Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыла ў 1952 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум[1], у 1959 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. У 1952—1969 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект», у 1959—1992 гадах архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў генпланаў і прамвузлоў[2] у інстытуце «Белпрампраект»[3][1].
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1963 года. Пражывае ў Мінску[2].
Творчасць
Асноўныя работы: прамысловыя вузлы — Усходні ў Брэсце (1964, у сааўтарстве; прэмія СМ СССР 1977)[3], «Шабаны» (1966) у Мінску[2], у г. Асіповічы (1978)[3], Магілёве, Рэчыцы[1], Смаргоні, Лідзе[2], прамысловыя прадпрыемствы ў раёне Слуцкай шашы (1970); заводы: асфальта-бетонны (1978), буйнапанэльнага домабудавання (1976), санзагатовак (1975) і вытворчая база «Мінскметрабуда» ў прамвузле «Шабаны»[1] ў Мінску, заводы «Рамбудгідрамаш» і жалезабетонных вырабаў у г.п. Коханава (1975)[2], па вытворчасці металічнага парашку ў Маладзечне (1979[2]) і Мінску (1985), электралямпавы ў Брэсце (1980)[3]; НДІ парашковай металургіі (1979)[2], будынкі Мінскага навукова-вытворчага аб’яднання «Цэнтр» (1980[2], будаўніцтва 1988), фабрыка каляровага друку (1978[2], будаўніцтва 1988, абодва ў сааўт.) у Мінску і інш[3].
Узнагароды
Узнагароджана граматамі Дзяржбуда БССР, дыпломам Саюза архітэктараў БССР за навукова-вытворчае аб’яднанне «Цэнтр», медалём «Ветэран працы», бронзавым медалём ВДНГ СССР. За праектаванне і будаўніцтва Усходняга прамысловага вузла ў г. Брэсце ў складзе творчага калектыва ўзнагароджана прэміяй Савета Міністраў СССР[1].
Зноскі
Літаратура