Уладальніца голасу дыяпазонам у тры актавы, Фіцджэральд лічыцца адной з найвялікшых вакалістак у гісторыі джаза. Ніхто не мог перасягнуць яе ў майстэрстве валодання тэхнікай галасавой імправізацыі — спевах скэтам.
Уладальніца чатырнаццаці прэмій «Грэмі». Пры жыцці спявачкі было прададзена больш за 40 мільёнаў пласцінак. Была ўзнагароджана медалём Нацыянальнага мастацтва Рональдам Рэйганам і Прэзідэнцкім медалём свабоды Джорджам Бушам. Узнагароджана французскім Ордэнам мастацтваў і літаратуры (1990).
Зноскі
↑ абElla Fitzgerald // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
↑Напісанні Фіцджэралд і Фіцджэральд як раўназначныя дае БЭ ў артыкуле пра Элу Фіцджэралд (Т. 16, С. 419), напісанне Фіцджэральд (з «ь») як адзінае БЭ дае ў артыкуле Фрэнсіса Скота Фіцджэральда (Т. 16, С. 419), пры гэтым, таксама БЭ дае напісанне Фіцджэралд (без «ь») як адзінае ў артыкуле пра Джона Кенэдзі (Т. 8., С. 232). Такім чынам, абодва варыянты можна ўжываць, пакуль напісанне не будзе пэўна вызначана аўтарытэтнай крыніцай.