Шчуч’е возера (руск.: Щу́чье озеро) — ледавіковае возера ў Цвярской і Смаленскай абласцях. Належыць басейна Заходняй Дзвіны. Самае буйное ў Смаленскай вобласці — 1185 га, аднак Смаленскай вобласці належыць толькі яго заходні плёс (180 га).
Возера Шчуч’е знаходзіцца за 15 кіламетраў на паўднёвы-захад ад пасёлка Жаркоўскі, размешчана ў паласе ўзгорыста-градавога валдайскага рэльефу, паўднёва-заходняя частка возера праходзіць па мяжы Смаленскай вобласці. Возера моцна выцягнута з захаду на ўсход. Берага месцамі стромкія, участкамі нізінныя і забалочаныя, пакрытыя яловымі, асінавымі і бярозавымі лясамі, хмызнякамі. На берагах некалькі вёсак, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, на паўднёвым беразе ўчасткі лесу.
Даследаванні сведчаць аб прыкметным узрастанні ў складзе вады злучэнняў фосфару, калію, азоту, узрасла кіслотнасць вады (уплыў антрапагеннага фактару). Возера багата рыбай (шчупак, лешч, акунь, плотка, судак і інш.). З воднай расліннасці — вадзяны арэх чылім.