Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2014 — 78-ы чэмпіянат свету, які праходзіў у Мінску з 9 па 25 мая на Мінск-Арэне і Чыжоўка-Арэне.
Сваё жаданне прыняць чэмпіянат свету 2014 года, акрамя Беларусі, выказалі Венгрыя, Латвія, Чэхія і Украіна. Аднак у сакавіку 2009 года Чэхія зняла сваю кандыдатуру, спаслаўшыся на эканамічны крызіс, магчымы пераход на еўра ў 2014 годзе, а таксама меншы даход з-за правядзення чэмпіянату ў адзін год з зімовымі Алімпійскімі гульнямі ў Сочы.
ІІХФ былі абраны 16 суддзяў і 16 лінейных суддзяў працаваць на Чэмпіянаце свету па хакеі ў 2014 годзе.
На адборачным этапе 16 каманд будуць падзеленыя на дзве групы па восем каманд. Унутры сваіх груп кожная каманда праводзіць па 7 гульняў папярэдняга этапу. У кожнай групе будзе праведзена 28 матчаў. За перамогу каманда атрымлівае 3 балы, а яе суперніку балы не даюцца. Калі пераможца ў асноўны час не вызначаецца, матч пераходзіць у авертайм, які праходзіць па правіле імгненнай смерці, да першай закінутай шайбы. Калі ж і авертайм не высвятляе пераможцу праводзіцца серыя булітаў. Першыя тры буліты для кожнай з каманд з'яўляюцца асноўнымі. Калі па выніках серыі па тры буліты пераможца не вызначаны, то дадатковыя штрафныя буліты доўжацца да першага рознага зыходу. Каманда, якая пераможа ў авертайме альбо па булітах атрымлівае 2 балы, пацярпелая каманда 1 бал.
Каманды, якія занялі першыя чатыры месцы ў кожнай групе выходзяць у чвэрцьфінал, дзе будуць гуляць крыж-накрыж (1-4, 2-3). Каманда, якая заняла першае месца ў кожнай групе адборачнага раўнда, гуляе з камандай, якая заняла чацвёртае месца з іншай групы, у той час як каманда, якая заняла другое месца, гуляе з камандай, якая заняла трэцяе месца з іншай групы: 1A-4B, 2A-3B, 1B-4A, 2B-3A. Каманды-пераможцы выходзяць у паўфінал.
Паўфінальныя пары: пераможца 1A-4B супраць пераможцы 2B-3A, пераможца 1В-4А супраць пераможцы 2А-3В. Абодва матчы паўфіналу будуць праводзіцца на Мінск-Арэне.
Пераможцы паўфіналаў сустрэнуцца паміж сабой у матчы за залаты медаль, а прайграўшыя каманды сустрэнуцца ў матчы за бронзавы медаль.
Матчы за залатыя і бронзавыя медалі вызначаць канчатковы рэйтынг першых 4-х каманд. Каманды, якія выбылі ў папярэднім раундзе і каманды, якія прайгралі ў чвэрцьфінале, будуць ранжыраваць згодна з іх пазіцыяй у групах да чвэрцьфіналу. Выніковы рэйтынг фармуецца паводле наступнай працэдуры:
Сусветны рэйтынг ІІХФ з'явіўся адразу пасля заканчэння Чэмпіянату свету ІІХФ. Ён грунтаваўся на рэйтынгу чатырох апошніх ЧС па хакеі і апошнім Алімпійскім хакейным турніры сярод мужчын (у тым ліку кваліфікацыйныя турніры).
Зборная Швецыі, заняўшы трэцяе месца на Чэмпіянаце свету, засталася на першым радку рэйтынга, другое месца захавала Фінляндыя. Зборная Расіі пасля заваявання чэмпіёнскага тытула размясцілася на трэцім радку, адкуль пацясніла зборную Канады. Каманды Чэхіі, ЗША, Швейцарыі і Славакіі пазіцый не змянілі, у той час, як Латвія і Нарвегія памяняліся месцамі. Найбольшага прагрэсу ў рэйтынгу дабілася зборная Беларусі, дзякуючы першаму за апошнія пяць год выхаду ў чвэрцьфінал, яна пераскочыла чатыры радкі і заняла 11-е месца, апярэдзіўшы Францыю, якая захавала 12-е месца, Германію, згубіўшую дзве пазіцыі і апынуўшуюся на 13-ым месцы, Славенію і Данію, якія зараз размясціліся на 14-ым і 15-ым месцах адпаведна. Пакінуўшыя эліту каманды Казахстана і Італіі свайго становішча не змянілі і засталіся на 17-ым і 18-ым радках рэйтынгу.
Склад кожнай каманды на Чэмпіянаце свету па хакеі ў 2014 годзе складаецца з не менш як 15 хакеістаў (форварды і абаронцы) і 2 брамнікаў, і не больш за 20 хакеістаў і 3 брамнікаў.
Большасць
Меншасць