Чэмпіянат Бахрэйна 2008 (англ.: Bahrain Championship 2008) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 8 па 15 лістапада 2008 года ў міжнародным выставачным цэнтры ў Манаме, Бахрэйн. Турнір стаў адзіным розыгрышам чэмпіянату Бахрэйна. Прызавы фонд турніру склаў £225,500, з якіх £35,000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат Бахрэйна 2008 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.