Чышмі́нскі раён (руск.: Чишминский район; башк.: Шишмә районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Чышмы.
Чышмінскі раён быў утвораны ў 1930 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 52607 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць татары (55 %), далей ідуць рускія (20,2 %), башкіры (18,7 %), украінцы (2,5 %) і эрзя (1,5 %).