Горад размешчаны на левым беразе ракі Белая (прыток Камы), за 130 км ад Уфы. У цэнтральнай частцы горада працякае рака Сцярля, якая ўпадае ў раку Ашкадар ва ўсходняй частцы Стэрлітамака.
Эканоміка
Буйны цэнтр хімічнай прамысловасці і машынабудавання. Эканамічны патэнцыял горада шмат у чым вызначаюць буйныя хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы, такія як акцыянерныя таварыствы «Сода», «Каўстык», «Сінтэз-Каўчук», «Нафтахімічны завод». Менавіта гэтыя чатыры горадаўтваральныя гіганты замацавалі за Стэрлітамакам званне «горада вялікай хіміі». Машынабудаўнічая і станкабудаўнічая галіны вытворчасці ў горадзе прадстаўленыя буйнымі акцыянернымі таварыствамі: «Стэрлітамакскі станкабудаўнічы завод», «Чырвоны пралетарый», «Вагонарамонтны завод», «Завод Будмаш», Канцэрн «Інмаш». Акрамя таго, у горадзе працуюць магутныя прадпрыемствы будаўнічай індустрыі і будаўнічых матэрыялаў.