Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» — мураваны праваслаўны храм у Беларусі, у горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Чапаева, 77-1. Прыход і храм з’яўляюцца мемарыяльным помнікам, прысвечаным усім воінам, якія загінулі ў Першай і Другой сусветных войнах і воінам-інтэрнацыяналістам.
Гісторыя
3 сакавіка 2006 года па блаславенні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана быў утвораны прыход. 4 красавіка 2006 года Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам прыход быў афіцыйна зарэгістраваны, аб чым было выдадзена пасведчанне за № 691.
26 ліпеня 2007 года адбылася закладка падмурка храма[1]. Узводзіўся храм на месцы двух могілак, дзе ляжаць парэшткі пяці тысяч забітых воінаў, сялян і простых мірных жыхароў. 31 жніўня 2006 года архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам настаяцелем храма быў прызначаны іерэй Сергій Крышталь. 16 лютага 2013 года храм быў асвечаны[2].
Зноскі
Спасылкі