Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Талмачава Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Садовай, 2а.
Гісторыя
У пачатку 2005 года рэлігійная грамада атрымала дзяржаўную рэгістрацыю. У 2007 годзе быў закладзены падмурак новага храма. Будаванне было завершана ў кастрычніку 2009 года[1]. 26 кастрычніка 2009 года адбылося ўрачыстае асвячэнне храма.
У прыходскім доме знаходзяцца памяшканне для хрышчэння, бібліятэка, а таксама клас для заняткаў нядзельнай школы.
Архітэктура
Будынак царквы блокава-цагляны. Дах зроблены з цынкаванай дахавай сталі, падлога дашчаная. Аконныя блокі з ПВХ. Дзвярныя блокі драўляныя. У 2010 годзе храм быў абнесены агароджаю[2].
Зноскі