Царква Святога Яна (эст.: Jaani kirik) — лютэранская царква ў Тарту, Эстонія. Адзін з яскравых прыкладаў цаглянай готыкі ў Паўночнай Еўропе. У царкве захаваліся больш за 1 000 унікальных для еўрапейскага мастацтва тэракотавых фігур.
Археалагічныя раскопкі паказваюць, што на месцы царквы Святога Яна існавала ў XII стагоддзі драўляная царква. Сучасная царква была заснавана ў XIV стагоддзі і спачатку была каталіцкай. Будынак моцна пацярпеў падчас Лівонскай і Вялікай Паўночнай войнаў, пасля чаго неаднаразова рэстаўраваўся і дабудоўваўся цягам XVIII—пачатку XX стагоддзяў. Падчас Другой сусветнай вайны царква згарэла падчас бамбарзіроўкі Тарту 26 жніўня 1944 года. Рэстаўрацыю пачалі праводзіць толькі ў 1989 годзе і ўрачыста адкрылі адбудаваную царкву 29 чэрвеня 2005 года.
Царква Святога Яна з’яўляецца крайнім паўночна-ўсходнім пунктам Еўрапейскага шляху цаглянай готыкі.
Kaur Alttoa: Die Johanniskirche in Tartu/Dorpat. Tallinn 1994 (ням.)