Хо́дараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Ходараўка.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гарадзецкі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарадзец. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ходараўка, сельсавет перайменаваны ў Ходараўскі. У 1927 годзе скасаваны.
7 верасня 2000 года Ходараўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі з частак Горскага (3 населеныя пункты: Палішына, Першыно і Ходараўка) і Ленінскага (9 населеных пунктаў: Андзекалава, Блажкі, Гарадзец, Канюхі, Логавіна, Лукі, Сафонава, Стараселле і Сцяфанава) сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Ходараўка. 13 чэрвеня 2002 года ў склад Ленінскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Андзекалава, Блажкі, Канюхі і Лукі), а ў склад сельсавета з Горскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Акушкі, Альхавец, Аршані, Высоцкія, Гушчына, Каменка, Малькі, Саракапуды і Шаўнева)[1]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Горскага (10 населеных пунктаў: аграгарадок Каменка, вёскі Акушкі, Альхавец, Аршані, Высоцкія, Гушчына, Малькі, Першыно, Саракапуды і Шаўнева) і Ленінскага (7 населеных пунктаў: вёскі Гарадзец, Логавіна, Палішына, Сафонава, Стараселле, Сцяфанава і Ходараўка) сельсаветаў[2].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1801 чалавек[3], з іх 88,3 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4].
Зноскі
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
|
---|
|
Гісторыя (з 1924) |
---|
Гарады |
- Горкі (у 1982—1998 гадах не ўваходзілі ў склад раёна)
|
---|
Сельсаветы |
- Асталопаўскі (1925—1934)
- Аўсянкаўскі (з 1992)
- Бельскі (1931—1935)
- Будскі (1954—2001)
- Варашылаўскі (1934—1954)
- Гарадзецкі (1924—1925)
- Гарадзецкі (1931—1935, 1959—1960)
- Гасподаўскі (1931—1935)
- Горацкі (1924—1925, 1987—2002)
- Горскі (з 1924)
- Добраўскі (з 1972)
- Дрыбінскі (1931—1935, 1959—1989)
- Жданавіцкі (1931—1935)
- Казіміраўскі (1925—1931)
- Каменкаўскі (1925—1954)
- Кароўчынскі (1959—1960, 1966—1989)
- Карэбскі (1931—1935)
- Кацялёўскі (1924—1954)
- Кледнявіцкі (1931—1935)
- Копцеўскі (з 1960)
- Красулінскі (1924—1925)
- Ленінскі (з 1924)
- Ліхачоўскі (1925—1926, 1931—1954)
- Любіжскі (1924—1992)
- Макараўскі (1925—1987)
- Маслакоўскі (з 1931)
- Пакуцценскі (1931—1935, 1959—1960)
- Палёнкаўскі (1924—1925, 1926—1931, 1954—1992)
- Панкратаўскі (1924—1972)
- Паршынскі (1924—1954, з 1966)
- Первамайскі (1959—1989)
- Пячонкаўскі (1931)
- Расненскі (1959—1989)
- Рудкаўшчынскі (1935—2013)
- Рэкцянскі (1925—1926, з 1931)
- Саўскі (з 1954)
- Сенькаўскі (1924—1925, 1926—1931)
- Ходараўскі (1925—1927, 2000—2013)
- Цемналескі (1966—1989)
- Чашніцкі (1924—1925)
- Чурылаўскі (1931—1935, 1959—1960)
- Чэрнеўскі (1931—1935)
- Шарыпскі (1925—1954)
|
---|
|
|